Книги онлайн » Книги » Народные » Фольклор: прочее » Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Читать онлайн книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны».
Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Название: Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны
ISBN: Нет данных
Год: Не указан
бесплатный отрывок: 20%
Читать онлайн

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч — читать книгу онлайн

Страница 8 из 34

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 8 из 34

І, зноў гледзячы ў вочы П'янды, Рагач кажа:

— Ты лічыш, што вярнуць чалавека да такога жыцця — дабро?

П'янда глядзіць на вёску. На сцягі.

— Гм… бадай, твая праўда. Лічы, што ты зрабіў першы крок на шляху да выкуплення.

Ён дастае блакнот і запісвае ў яго нешта.

— Малайчына. Што думаеш рабіць далей?

— Буду знішчаць цвіценне зямлі, - кажа Рагач.

— Зусім добра, — не зразумеўшы іроніі, кажа магнат.

Рагач маўчыць. П'янда-Скрогат схіляецца над спячай дзяўчынай.

— Дзеўка нішто сабе.

І літасціва дазваляе:

— Можаш, за адным заходам, спакусіць і яе.

Уздыхнуў са скрухай:

— Ні ў д'яблаў, ні ў людзей няма ў гэтай справе ніякай вытрымкі. Няма таго, каб грутноўна вывучаць пытанне, прайсці тэарэтычную падрыхтоўку… Адразу пераходзяць да практыкі… Банда павіянаў.

Ён зусім быў спусціўся з кургана, але ў гэты момант з-за ўзгорка вылецела кавалькада. Лунаюць прапарцы на дзідах, каляровыя конскія накідкі, плашчы, грывы коней. Трапечуць крыламі сокалы.

Рогат. Сп'янелыя выгукі.

Бягуць ля страмён гепарды і хортыя сабакі.

І наперадзе скача жанчына на чорным і зласлівым, як змей, іспанскім муле. Усё бліжэй выгукі і гукі рога.

— Сцінай, да стрэмя! Тра-ра!.. Спакладзі жарабца — скіне! У-у! Цю-га яго! Хух! Хух!

Убачыўшы людзей на кургане, кавалькада заціхла. Усё бліжэй грукат капытоў.

…Жанчына спыняе мула ля кургана. Гэта каралева Агата.

— Шкаляр? Ён што, падабраў твайго зайца, П'янда?

— Не, ваша вялікасць, я сам аддаў яму.

Мул пацягнуўся да травы — заварушыліся выразныя цуглі. Маленькая ручка тарганула павады. Хлыст злосна ўдарыў мула па ніжняй сківіцы з чуллівымі вібрысамі.

— Шкада, — кажа Агата, — шыбеніца магла б нядрэнна ўвянчаць дзень.

Рагач, уражаны, глядзіць то на Агату, то на спячую. Адзін твар. І ўсё ж розны, як цень і святло. Агата са шкадаваннем глядзіць на П'янду. Два заўзятых лісліўцы аціраюцца на конях ззаду яе.

— А ты добры, — кажа Агата да П'янды.

Глядзіць на Рагача, як на рэч. І раптам здрыгануліся веі. Крылы тонкага носа пашырыліся. Канцом прамога хлыста яна падымае падбародак Рагача. Пешы і конная моўчкі глядзяць друг на друга.

— Ты прыгожы, — халодна кажа конная.

Кавалькада сцягваецца, абкружаючы Рагача і яго ношу.

— Бадай што цябе шкада адпраўляць на кажамякін шасток.

І абыякава абварацілася.

Яна б ад'ехала, каб нехта, нахіліўшыся над спячай, не ахнуў:

— Божа!

Твары ва ўсіх амаль перапалоханыя.

— У чым справа? — пытае Агата.

— Ды гэта ж вы… вы ў яго на руках.

Агата ўглядаецца. Два заўзятых лісліўцы загулі было:

— Не… Куды там… З каралевай параўналі…

Але яна перарвала іх:

— Што з таго? Хіба каралі, палюючы, не начуюць у сялянскіх хатах?

П'янда сказаў дзёрзкасць:

— Каралевы начуюць таксама.

— Ты нядаўна перабег да мяне, П'янда, — кажа каралева. — І таму не ведаеш, што галіны на дубах майго краю больш моцныя, чым паўсюль.

П'янда апусціў вочы. Але ён дабіўся свайго, не даў каралеве "проста паехаць".

— Гаспадар Іван, — кажа яна.

Гаспадар Іван, вялізны, змрочны, як дэман, нізкалобы мужчына ў кальчузе, выехаў наперад.

— Гаспадар Іван Падкова з Дубасечча. Мы загадваем табе аддаць гэтую дзеўку духоўнаму сінедрыёну.

Рука Рагача кладзецца на кінжал.

Але каралева ўжо задумалася.

— Не трэба. Здохне і сама.

Паглядзела на Рагача, — зноў уздрыгнулі крылы носа, — зняла нешта з пальца:

— А ты, калi табе абрыдне важдацца з гэтаю здыхляй, прыходзь у палац. Трымай. Пакажаш — прапусцяць.

П'янда падміргнуў Рагачу. Той схіліўся і падняў кінутае.

Кавалькада праімчалася паўз курган.

Рагач глядзіць на далонь. На далоні ляжыць залаты пярсцёнак з ізумрудам.

__________

Вапенная пустэча. Белая, як мел, зямля. Глыбы камення. Рэдкія скарлючаныя дрэўцы. Галька адзначае высахлае ручво. Пустэчай едзе кавалькада на чале з Агатай. Каралева апусціла галаву, задумалася.

У звоне званочкаў, у посвісце ветру прагучалі гукі струн лютні. Паж Ольда, хлопец год семнаццаці, прыгожы, як ангел са статуі, перабірае струны. Вочы ў яго задумліва-хітраватыя.

×

доступен только бесплатный отрывок

Бесплатно доступны первые 20% книги — страницы с 1 по 7.

К бесплатному отрывку

Избранные книги

↑