Private-Bookers
80000 кіламетраў пад вадой
вернуться

Верн Жуль

Шрифт:

Раптам стук адчыняемых завалаў данёсся знутры судна. Адчынілася крышка люка, і з яго выглянуў чалавек. Ён крыкнуў штосьці і адразу-ж знік.

Праз некалькі хвілін з люка вышлі восем здаравенных хлопцаў. Яны моўчкі павялі нас унутр таямнічага карабля.

Раздзел восьмы

«Рухомы ў рухомым»

Гэтая аперацыя была зроблена з такою маланкаваю шпаркасцю, што ні я, ні мае таварышы не паспелі абмяняцца нават словам. Не ведаю, што яны адчулі, калі іх уцягвалі ў гэтую плывучую турму, але ў мяне пры гэтым мароз пракаціўся па целе. З кім мы мелі справу? Бясспрэчна, з нейкімі піратамі навейшай фармацыі.

Як толькі вузкая крышка люка зачынілася за намі, мы апынуліся ў паўнейшай цемнаце. Мае вочы пасля яркага святла нічога не маглі разглядзець навакол. Я адчуў пад сваімі ступнямі жалезную лесвічку. Нэд Лэнд і Кансель, таксама пад моцнаю вартай, следвалі за мною.

У канцы лесвіцы былі дзверы. Яны адчыніліся і зараз-жа звонка зачыніліся за намі.

Мы былі адны. Дзе? Гэтага я не мог сказаць і нават не мог уявіць сабе. Навакол было цёмна, да таго цёмна, што нават пасля доўгага прабывання ў цемры мае вочы не ўлавілі ні пробліску святла, якое бывае нават у самыя цёмныя ночы.

Тым часам Нэд Лэнд, узлаваны такімі грубымі адносінамі, даў волю свайму абурэнню.

— Тысяча чарцей! — закрычаў ён. — Вось гэта людзі не лепшыя па гасціннасці за самых дзікіх каледонскіх дзікуноў! Нехапае толькі цяпер, каб яны аказаліся людаедамі! Мяне гэта ніколькі не здзівіць, але я загадзя заяўляю, што добраахвотна на з’ядзенне не дамся!

— Супакойцеся, Нэд, супакойцеся, — спакойна сказаў Кансель. — Не варта наперад хвалявацца. Пакуль што мы яшчэ не на патэльні.

— Згодзен, мы яшчэ не на патэльні, — адказаў канадзец, — але ў печы — гэта ўжо напэўна! Тут даволі цёмна. На шчасце, нож пры мне, а на тое, каб пусціць яго ў ход, мне не патрэбна многа святла. Першы з гэтых бандытаў, які даткнецца да мяне…

— Нэд, не шуміце, — сказаў я гарпуншчыку, — і не абцяжарвайце нашага становішча… Хто ведае, можа нас падслухоўваюць. Лепш паспрабуем выясніць, дзе мы знаходзімся.

Я асцярожна зрабіў некалькі крокаў і наткнуўся на сцяну, абабітую ліставым жалезам. Прайшоўшы вобмацкам каля сцяны, я наткнуўся на драўляны стол, вакол якога стаяла некалькі табурэтак. Падлога нашай турмы была заслана шчыльнаю цыноўкаю, заглушаючай крокі. У голых сценах я не знайшоў ні акна, ні дзвярэй. Кансель, пайшоўшы каля сцяны ў другі бок, наткнуўся на мяне, і мы разам вярнуліся на сярэдзіну каюты, якая мела дваццаць футаў даўжыні і дзесяць шырыні. Вышыні яе мы вызначыць не маглі, таму што нават Нэд Лэнд, не гледзячы на свой высокі рост, не мог дастаць столі.

Прайшло каля поўгадзіны, а становішча не змянілася. Але раптам турма наша асвятлілася, і мы былі аслеплены струменямі яркага святла. Па яркасці і белаце святла я пазнаў у ім электрычнасць, — тое самае, што акружала падводны карабель фасфарасцуючым воблікам. Я мімаволі прыплюшчыў вочы ў першую секунду. Зноў адкрыўшы іх, я ўбачыў, што святло ідзе ў каюту з матавага паўшар’я, прымацаванага да столі.

— Нарэшце ўсё відна! — ускрыкнуў Нэд.

Ён стаяў у абарончай пазіцыі, сціснуўшы нож у руцэ.

— Так, — адказаў я жартаўліва, — не відаць толькі, што з намі будзе.

— Раю гаспадару запасціся цярпеннем, — сказаў флегматычны Кансель.

Пры яркім святле мы змаглі аглядзець як след сваю турму. Адзіным яе абсталяваннем былі стол і пяць табурэтак.

Патайныя дзверы былі герметычна зачынены — слядоў іх я не знайшоў. Ніякі шум не даходзіў да нашых вушэй. Карабель, здавалася, увесь вымер. Я не мог пазнаць, ці стаіць ён на адным месцы, ці рухаецца, або пагрузіўся пад ваду, ці па-ранейшаму знаходзіцца на паверхні.

Але відаць было, што электрычная лямпа была запалена з нейкаю мэтаю. Я не сумняваўся, што хто-небудзь з каманды неўзабаве з’явіцца сюды, — людзі яе стануць дарэмна асвятляць турму.

Я не памыліўся. Хутка пачуўся шум адсоўваемых завалаў, дзверы адчыніліся і ў каюту ўвайшло два чалавекі.

Адзін з іх быў маленькага росту, мускулісты, шырокаплечы, з вялікаю галавою, густымі ўскудлачанымі чорнымі валасамі, доўгімі вусамі, жывым працінаючым поглядам. У яго абліччы была тая паўднёвая рухавасць і жвавасць, якая ў Францыі, напрыклад, адрознівае правансальцаў.

Другі невядомы заслугоўвае больш падрабязнага апісання. Вучань вялікіх фізіянамістаў — Грасіёле або Энгеля — прачытаў-бы на яго твары яго характар, як па кнізе. Я, не хістаючыся, вызначыў важнейшыя ўласцівасці яго: упэўненасць у сабе — галава яго горда была ўзнята, і чорныя вочы глядзелі з халоднай рашучасцю; спакойства — бледнасць яго скуры гаварыла пра хладнакроўе; энергія — аб гэтым сведчылі быстрыя скарачэнні надброўных мускулаў; нарэшце смеласць — пра гэта гаварыла яго магутнае дыханне, выяўляўшае вялікі запас жыццёвай сілы. Дадам яшчэ, што чалавек гэты быў гордым, што яго спакойны і цвёрды погляд адбіваў далікатнасць мыслей і што ў цэлым аблічча яго стварала ўражанне вялікай шчырасці.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка