Книги онлайн » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная фантастика » 80000 кіламетраў пад вадой - Верн Жуль

80000 кіламетраў пад вадой - Верн Жуль

Читать онлайн книгу «80000 кіламетраў пад вадой».
80000 кіламетраў пад вадой - Верн Жуль
Название: 80000 кіламетраў пад вадой
Автор: Верн Жуль
ISBN: Нет данных
Год: 1937
Читать онлайн

80000 кіламетраў пад вадой - Верн Жуль — читать книгу онлайн

Страница 34 из 145

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 34 из 145

— Гэта канец, — сказаў Нэд Лэнд.

Раптам салон асвяціўся. Святло праходзіла з абодвух бакоў скрозь дзве авальныя шчыліны ў сценах. Вадзяныя тоўшчы былі ярка асветлены электрычным пражэктарам. Два тоўстыя хрустальныя вокны аддзялялі нас ад мора. Спачатку я здрыгануўся пры думцы, што гэта кволая перагародка можа разбіцца. Але, разгледзеўшы тоўсты медны пераплёт акон, я супакоіўся — ён павінен быў надаваць шклу велізарную трываласць.

Мора было надзвычайна добра відаць у радыусе адной мілі ад «Наўтылуса». Якое незвычайнае відовішча! Якое пяро магло апісаць яго? Хто можа перадаць дзівосны эфект святла, працінаючага празрыстыя воды, мяккую гаму пераходаў ад святла да ценю, неапісальнае багацце паўтонаў?..

Усім вядома празрыстасць марской вады — яна чысцей за самую чыстую крынічную ваду. Раствораныя і ўзважаныя ў ёй мінеральныя солі толькі павялічваюць гэтую празрыстасць. У некаторых месцах акіяна, напрыклад ля Антыльскіх астравоў, скрозь пласты вады, таўшчынёй сто сорак метраў, можна выразна бачыць кожную пясчынку на дне; сонечныя праменні, наколькі нам вядома, пранікаюць у марскую ваду на глыбіню да трохсот метраў.

Электрычнае святло, здавалася, ператварыла вадкае асяроддзе наўкол «Наўтылуса» не ў асветленую ваду, а ў патокі вадкага святла.

Калі прызнаць правільнай гіпотэзу Эрэмберга аб тым, што глыбокія водныя солі фасфарысцыруюць, то прырода даравала глыбокаводным жыхарам відовішча нябачанага хараства. Я мог пераканацца ў гэтым, гледзячы праз вокны «Наўтылуса» на ігру святла ў вадзе. Абапал салона расчынена было па акну ў свет невядомага і недаследаванага. Цемра, панаваўшая ў салоне, узмацняла эфект вонкавага асвятлення, і мы глядзелі нібы праз шкло гіганцкага акварыума.

Здавалася, «Наўтылус» стаіць на месцы нерухома. Гэта тлумачылася тым, што наперадзе не было ніякага нерухомага прадмета, перамяшчэнне якога магло-б паказаць нам, што мы рухаемся. Але час ад часу струменькі вады, рассечаныя носам нашага карабля, мільгалі перад вачыма з вялікай хуткасцю.

Зачараваныя і захопленыя, мы праціснуліся да акон, не знаходзячы слоў для выказвання свайго здзіўлення.

Раптам Кансель загаварыў:

— Ну-с, прыяцель Нэд, вы хацелі бачыць? Глядзіце-ж!

— Цікава, цікава, — сказаў канадзец, забываючыся перад гэтым захапляючым відовішчам і на свой гнеў і на мары пра пабег. — Варта прыехаць здалёк, каб назіраць такі спектакль!

— Цяпер для мяне зразумела жыццё гэтага чалавека, — ускрыкнуў я. — Ён стварыў сабе асобны свет і цешыцца назіраннем яго непараўнальных цудаў!

— Але дзе-ж рыбы? — запытаў канадзец. — Я не бачыў рыб!

— А ці не ўсёроўна вам, Нэд? — адказаў Кансель. — Вы-ж іх не ведаеце.

— Як не ведаю? Ды я-ж рыбак! — ускрыкнуў Нэд Лэнд.

Паміж сябрамі разгарэлася спрэчка — абодва яны ведалі рыб, але кожны па-свойму. Усім вядома, што рыбы складаюць чацверты і апошні клас аддзела хрыбетных. Навука выпрацавала зусім дакладнае азначэнне для іх: «Хрыбетныя з халоднай крывёю, якія дыхаюць жабрамі і прыстасаваныя да жыцця ў вадзе». Рыбы падзяляюцца на два непадобныя падкласы [25] ; касцістых, г. зн. такіх, у якіх спінны хрыбет складаецца з косных пазванкоў, і храшчавых, г. зн. такіх, у якіх спінны хрыбет складаецца з храшчавых пазванкоў.

25

Паводле Брэма — на тры падкласы: косных, касцістых, і храшчавых.

Мажліва, што канадзец чуў пра гэты падзел рыб, але Кансель бясспрэчна ведаў аб гэтым непараўнальна болей. Пасябраваўшы з Нэдам, ён шчыра захацеў пашырыць яго веды і таму сказаў:

— Сябра мой, Нэд, вы — страх для рыб, вы спрытны і смелы рыбак. На сваім вяку вы пералавілі безліч гэтых цікавых стварэнняў. Але я гатовы біцца аб заклад, што вы не маеце ўяўлення аб тым, як іх класіфікаваць.

— Нічога падобнага, — сур’ёзна адказаў канадзец. — Рыбы падзяляюцца на ўжыткоўныя і неўжыткоўныя.

— Гэта класіфікацыя абжораў, — рассмяяўся Кансель. — Але скажыце, ці ведаеце вы розніцу паміж касцістымі і храшчавымі рыбамі?

— Мажліва што і ведаю, Кансель.

— А далейшы падзел гэтых класаў?

— Не, пра гэта не маю ўяўлення, Кансель.

— У такім разе слухайце, Нэд, і запамінайце. Касцістыя рыбы падзяляюцца на шэсць атрадаў. Першы атрад — калючапёрыя рыбы з цэльнай і рухомай верхняй сківіцай і з жабрамі, нагадваючымі па форме грэбень. Гэты атрад уключае пятнаццаць сямействаў, г. зн. амаль тры чвэрці ўсіх вядомых рыб. Прадстаўнік атрада — звычайны акунь.

— Даволі смачная рыба, — зазначыў Нэд Лэнд.

— Другі атрад, — прадаўжаў Кансель, — адкрытапузырныя, у якіх брушныя плаўнікі знаходзяцца пад чэравам, ззаду грудных, і не прымацаваны да плечавых касцей. Гэты атрад уключае пяць сямействаў і ў яго ўваходзіць большая частка прэснаводных рыб. Прадстаўнікі атрада: карп, шчупак.

— Фу, — пагардліва сказаў канадзец, — не люблю прэснаводных рыб.

— Трэці атрад, — казаў Кансель, — мяккапёрыя, брушныя плаўнікі якіх размешчаны пад груднымі і непасрэдна прымацаваны да плечавых касцей. У гэтым атрадзе чатыры сямействы. Прадстаўнік атрада — камбала.

Избранные книги

↑