Книги онлайн » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная фантастика » 80000 кіламетраў пад вадой - Верн Жуль

80000 кіламетраў пад вадой - Верн Жуль

Читать онлайн книгу «80000 кіламетраў пад вадой».
80000 кіламетраў пад вадой - Верн Жуль
Название: 80000 кіламетраў пад вадой
Автор: Верн Жуль
ISBN: Нет данных
Год: 1937
Читать онлайн

80000 кіламетраў пад вадой - Верн Жуль — читать книгу онлайн

Страница 7 из 145

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 7 из 145

Такім чынам, «Аўрааму Лінкальну» нельга было паскардзіцца на нястачу смертаносных аруддзяў. Але гэтага мала — на барту яго знаходзіўся сам Нэд Лэнд, кароль гарпуншчыкаў!

Нэд Лэнд быў ураджэнцам Канады і спрытнейшым у свеце кіталовам, не маючым роўнага ў гэтым небяспечным рамястве. Ён быў надзелены выключным спакойствам, спрытнасцю, смеласцю і кемлівасцю. І трэба было быць дужа спрытным кітом або хітрым кашалотам, каб выкруціцца ад яго страшнага гарпуна.

Нэд Лэнду было каля сарака год. Гэта быў высокі, амаль шасці футаў росту, моцны, суровы чалавек. Ён трымаўся асобна, быў запальчывы і лёгка прыходзіў у ярасць пры самым нязначным супярэчанні.

Выгляд яго міжвольна прыкоўваў да сябе ўвагу, асабліва вочы, надзвычайная дальназоркасць якіх надавала своеасаблівы выраз усяму яго твару.

Я лічу, што капітан Фарагут зрабіў зусім правільна, прыцягнуўшы яго ў экспедыцыю: калі патрэбна будзе моцная рука і вернае вока, ён адзін будзе каштоўней за ўсю каманду. Яго можна параўнаць з магутным тэлескопам, злучаным у адно непадзельнае цэлае з заражанай, заўсёды гатовай стрэліць гарматаю.

Канадзец — гэта той-жа француз, і хоць не надта таварыскі быў Нэд, але я мушу зазначыць, што ён хутка прывязаўся да мяне, — відаць, яго прыцягнула мая нацыянальнасць. Ён быў рады выпадку пагутарыць па-французску, а мне было прыемна паслухаць старафранцузскі дыялект, захаваны некранутым з часоў Раблэ [10] ў некаторых правінцыях Канады.

10

Рэблэ Франсуа (1495 (?) — 1533) — буйнейшы французскі пісьменнік эпохі Адраджэння.

Нэд Лэнд належаў да старой квебекскай сям’і, даўшай нямала адважных маракоў яшчэ ў тыя даўнія часы, калі горад гэты належаў Францыі.

Пакрысе Нэд Лэнд уваходзіў у смак гутарак са мною, і я ахвотна слухаў аб яго прыгодах у Палярных морах. Яго апавяданні пра паляванні і байкі былі такія шчырыя і паэтычныя, што часамі мне здавалася, нібы я слухаю нейкага канадскага Гамера, спяваючага Іліяду палярных краін.

Я апісваю гэтага смелага чалавека, якім я яго ведаю цяпер, — мы старыя прыяцелі, і дружба наша, народжаная ў дні страшных перажыванняў, застаецца моцнай і непарушанай.

Які-ж быў погляд Нэда Лэнда на морскае страшыдла? Павінен прызнацца, што ён не верыў у існаванне нарвала і — адзіны чалавек на ўсім фрэгаце — не падзяляў агульнага пераконання. Ён ухіліўся ад гутаркі пра гэта, калі я аднойчы паспрабаваў выпытаць яго погляд.

Праз тры тыдні пасля нашага ад’езду, 30 ліпеня, фрэгат знаходзіўся недалёка ад мыса Бланка, у трыццаці мілях ад Патагоніі. Мы перасякалі ўжо тропік Казерога, і цяпер Магеланава пратока была ад нас менш як за семсот міль на поўдзень. Яшчэ восем дзён — і «Аўраам Лінкальн» будзе рэзаць воды Ціхага акіяна.

Я сядзеў з Нэдам Лэндам на юце. Мы гутарылі пра сёе і тое, гледзячы на таямнічае мора, глыбіні якога і дагэтуль застаюцца недаступнымі чалавечаму воку. Па натуральнай асацыяцыі я загаварыў пра гіганцкага нарвала і пачаў разглядаць усе ўмовы, ад якіх залежалі поспех або няўдача нашай экспедыцыі. Але, заўважыўшы, што Нэд Лэнд маўчыць, я паставіў яму пытанне рубам:

— Як можа быць, Нэд Лэнд, — сказаў я, — што вы сумняваецеся ў існаванні гіганцкага нарвала, якога мы праследуем? Ці ёсць у вас якія-небудзь скрытыя падставы быць такім недаверлівым?

Гарпуншчык на працягу некалькіх секунд моўчкі глядзеў на мяне. Раней чым адказаць, ён прывычным жэстам хлопнуў сябе па ілбу, закрыў вочы, нібы збіраючыся з мыслямі, і толькі пасля гэтага сказаў:

— Можа і так, спадар Аранакс.

— Паслухайце, Нэд, вы-ж гарпуншчык па прафесіі, вы перабачылі за свой век сотні вялізных марскіх жывёл — вам лягчэй, як каму-б там ні было іншаму, паверыць у магчымасць існавання гіганцкага кітападобнага. Вы павінны быць апошнім чалавекам, які будзе сумнявацца ў гэтым пры падобных абставінах!

— Вось тут вы і памыляецеся, спадар прафесар, — адказаў Нэд. — Невук скарэй дасць веры ў існаванне фантастычных жывёл, насяляючых сярэдзіну зямнога шара, — гэта зусім натуральна. Але геолаг ніколі не дасць веры гэтым казкам. Так і кітабой. Я праследваў сотні кітападобных, загарпуніў дзясяткі іх і забіў вялікую колькасць. Але якія яны ні былі вялікія і моцныя, ні іх хвасты, ні біўні не маглі прабіць ліставое жалеза абшыўкі парахода!

— Аднак, Нэд, вядомы выпадкі, калі зуб нарвала прабіваў наскрозь барты караблёў.

— Драўляных, прафесар, драўляных! — супярэчыў Нэд. — Ды, прызнацца, я не дужа ў гэта веру — асабіста я нічога падобнага не бачыў. І датуль, пакуль не будзе даведзена адваротнае, я адмаўляю, што кашалоты, кіты і нарвалы могуць рабіць такія руйнаванні.

— Паслухайце, Нэд…

— Не, прафесар, не! Усё, што вы хочаце, але толькі не гэта! Можа велізарны спрут…

— Ні ў якім разе, Нэд! Спрут — гэта малюск гіганцкіх памераў з вялым, мяккім целам. Хай будзе ён хоць пяцьсот футаў у даўжыню, спрут застанецца бесхрыбетным, і значыць зусім бяспечным для такіх суднаў, як «Шатландыя» або «Аўраам Лінкальн». Трэба пакінуць байкі аб небяспецы васьміногаў для караблёў!

Избранные книги

↑