Книги онлайн » Книги » Народные » Фольклор: прочее » Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Читать онлайн книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны».
Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Название: Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны
ISBN: Нет данных
Год: Не указан
Читать онлайн

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч — читать книгу онлайн

Страница 13 из 34

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 13 из 34

— За святло нябёс плаціць не трэба? — пытае Рогач.

— Тут тры акны, — кажа зборшчык. — Значыць, каня і двух быкоў… Тут комін — значыць, два залатых за дым.

— Гаспадар зборшчык, — кажа Рогач, — не прымушайце мяне рабiць цуды. Я iх тры месяцы не рабiў.

Зборшчык рагатнуў:

— Узяўся плаціць падатак — абавязаны тварыць цуды. Іначай як чарадзействам не ўправішся.

Адзін з кальчужных торкнуў Рогача дрэўкам дзіды.

— Ну!

— Што я вам, раджу?

— Родзіш, — кажа зборшчык. — Не расплацішся — забяром дзяцей, калі ёсць.

— Гэта што ж, як у песні аб шыпшынніку?

Не жыць ім ля роднай хаты, Не чуць ім мужыцкіх слоў: Расці ім ля гордых палацаў, Уцехаю быць для паноў.

— Тая песня забаронена ўказам каралевы, — кажа зборшчык.

— А што яшчэ не забаронена?

— Плаціць.

Рогач, ускіпеўшы, адрывае ад загарадзі жэрдку:

— Дык Госпадзі благаславі!

Жэрдка акрэсліла круг у паветры. Коннікі схапіліся за мячы.

— Андрэй! — чуцен адчайдушны лямант Дубраўкі.

Але пайшла ўжо калатня. Мільгае жэрдка. Іржуць і ўстаюць свячой коні. Упаў і ўторкнуўся ў зямлю меч. Пакаціўся па зямлі коннік. Размятаўшы і аглушыўшы ўсіх, Рогач выбіў з сядла зборшчыка. Занёс жэрдку.

— Сцеражыся, мужык, — хрыпіць той. — Не гняві каралевы. Мы — пярэднія. Цівун з гайдукамі — за намі.

— Блаславі, Божа!

Рогач апусціў жэрдку, узняў зноў.

— Памятай аб пякельных катлах, — хрыпіць акрываўлены зборшчык, губляючы прытомнасць.

Рогач устаў і захістаўся, быццам яго ўдарылі ў сэрца. Плыве перад яго вачыма твар зборшчыка, твар лесавічка, рунь, засыпаная снегам, зноў лесавічок, які бязгучна кажа нейкія словы і зларадна ўсміхаецца.

Дубраўка падбягае да Рогача, з жахам глядзіць на нерухомага зборшчыка, на злоснае, зусім незнаёмае аблічча мужа.

— Катлы, — кажа ён, усміхаючыся жорсткай і халоднай усмешкай.

З пушчы далятае далёкі гук рога.

— Яны, — Дубраўка ў страшэннай трывозе прыціскаецца да Рогача. — Ён жа казаў.

— Катлы, — кажа Рогач.

— Апрытомней! — амаль крычыць яна. — Бяжы!

Рогач глядзіць на яе халоднымі, бяспамятнымі вачыма.

— Катлы.

— Уцякай жа, уцякай.

На імгненне пробліск мяккасці і дабрыні мільгнуў у ягоных вачах.

— Бяжым, — кажа ён.

На ўзлессе вывальваецца атрад коннікаў.

— Бяжы, я не паспею. Бяжы, мужанёк, — голас яе здзічэў.

Твар Рогача зноў халодны.

Коннікі прыпускаюць да хаты рыссю.

І тады Рогач, акінуўшы Дубраўку чужым позіркам, чуйдух бяжыць да лесу.

Яна зрабіла за ім крок, другі, упала на калені, пацягнулася за ім і звалілася ніц.

__________

Бяжыць лесам Рогач. Твар дзікі. Галіны хвошчуць яму ў вочы…Выбег з лесу. Стаў. На вачах павуцінне. Здымае яго пальцамі… Пайшоў дарогай… Адышоў даволі далёка і зноў спыніўся. Некалькі тактаў народнай "Балады аб шыпшынніку" ціха прагучалі ў яго вушах.

Твар Рогача такі, быццам ён імкнецца нешта ўспомніць.

— Вясна… І зноў вясна… А што было між імі? Раней — пекла, гэта вясна… А што пасля яго?.. Чыесьці добрыя вочы… Чые? Нехта прасіў пайсці… Куды пайсці?.. Да каралевы, вядома… Але дзе я мог бачыць яе і хто быў тады са мной?.. Я стаяў на кургане і трымаў зайца… Для каго?.. Прасіла ўцякаць… Повад… Для чаго повад?.. Для чаго?

Ён трэ лоб. Потым, скалануўшы галавою і так нічога і не прыпомніўшы, ідзе дарогай.

__________

Вясна. Шуміць трава на бясконцых паплавах. Рогач ідзе проста па траве, па золаце купраслепу.

Самотныя белыя званіцы над рэкамі. Жаўрукі звіняць у небе.

— Ці-у, ці-у, — пераймае іх чалавек у вопратцы вандроўнага шкаляра.

Спускаючыся з узгорка, Андрэй перакуліўся цераз галаву, лежачы, пажаваў некалькі былак.

…Ён стаіць над ракою. Абшар!

— Гэ-э-эй! — крычыць ён.

Прабіўшыся праз зарасці квітучай вішні на месцы зруйнаванага хутара, ён усё далей ідзе дарогай. І над светам гучыць яго лікуючая песня:

Завялося чамусьці папамі, Што вялікі, як неба, грэх Нашы дзецi i наша каханне, Сонца, песні, кветкі і смех. Я хацеў бы спытаць кардынала, Як на свеце з'явiўся б ён сам, Калі б Ева яблык не рвала І калі б разгубіўся Адам?

Рыўцом расчыніўшы дзверы, ён уваходзіць у карчму пры дарозе. Замружыў вочы ад раптоўнай, пасля сонца, паўцемры.

— Што, сынок, вясна вочы крадзе? — пытае карчмар.

Ён стаіць ля каміна, круціць на пожагу курэй.

Избранные книги

↑