Книги онлайн » Книги » Поэзия » Нікому - Купала Янка

Нікому - Купала Янка

Читать онлайн книгу «Нікому».
Нікому - Купала Янка
Название: Нікому
ISBN: Нет данных
Год: Не указан
Читать онлайн

Нікому - Купала Янка — читать книгу онлайн

Страница 2 из 2

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 2 из 2

IX

Малады на куце Ўсеўся з маладой, Побач – асістэнты Падрад чарадой. П'юць, ядуць, гамоняць, Смутку ані-ні, Скрыпачка заводзіць, Кліча да гульні. Мілая пацеха Ў вочах маладых Сьвеціцца, як сонца, Аж б'е жар ад іх. Раптам – дзіва! зь дзесяць Панскіх гайдукоў Улятае ў хату, Як дзікіх зьвяроў «Дзе, – крычаць, – Алена? Маладая дзе? Да сябе на гулі Пан яе заве!»

X

Зьнямела дружына, Зьнямеў малады, Трэба ж, не ставала Гэтакай бяды. Зналі, на якія Гулі клікаў пан, Што ўчыніць з Аленай Распусны тыран. Здрыгнуў Тамаш страшна, Пабялеў, як труп, Слупам вочы сталі, I сам стаў, як слуп, На тое ж Аленку Ўзяў жонкай цяпер, Каб над ёй глуміўся Распасьвены зьвер?! I схапіў няшчасны Точаны тапор, Ажна ўсіх затрэсла Жудасьць, як віхор.

XI

«Гэй, вы, служкі пана! – Крыкне так Тамаш. – Подлыя вы самі, Падлейшы пан ваш! Гэй, скажыце, шэльмы, Кату свайму там: Ня дам яму жонкі, На ганьбу ня дам. Хоць згнію ў астрозе Ці ў віры на дне, – Няхай жа ня будзе Ні пану, ні мне!» I сякерай гахнуў, Як вокам міргнуць, Па абух ўпілася Ў Аленіну грудзь. Рухнула Алена На дол без жыцьця, Крывёй цёплай, сьвежай Залітая ўся.

XII

Так сышло вясельле Нашай маладой, – Засыпалі грудзі Зямелькай сырой. Над яе магілкай Праз доўгія дні Вырас клён і ліпа Роўнай вышыні. Зімой клён і ліпку Засьцілае сьнег, А мароз знаходзіць Там сабе начлег. Летам клён і ліпку Зелень адзяе, Сонца й вецер гулі Заводзяць свае. Людзі й тут па-свойму Нейкі знак знайшлі: Людскія назовы Дзераўцам далі.

XIII

Ад гэтай прыгоды Шмат гадоў прайшло, Няпамяці зельлем Шмат што зарасло. Засталіся толькі Ў думках з году ў год Крыўды, што ў час гэты Выцерпеў народ. Зь дзедаў на унукаў, З бацькоў на дзяцей Ланцугом пляцецца, Што было даўней. І гэта здарэньне, Сьпісанае вам, Расказаў мне так жа Стары дзед Адам. Вам яшчэ цікава, Як век дажылі Той Тамаш і пан той На гэтай зямлі.

XIV

Тамаша ў кайданы Закулі ў той час I ў Сібір саслалі; Там ён, бедны, згас. Доўга цягаў тачку Пад звон ланцугоў I памёр далёка Ад родных куткоў. Пан жа, як, вядома, Як і кожны пан, Панаваў час нейкі, Цёнгле сыт і п'ян. Пасьля ўсё ж са злосьці Павесіўся ён, Як на зямлі нашай Мінуўся прыгон. Палац стаіць пусткай, Жыць няма ў ім як, – Здані ў ім здаюцца, Быццам помсты знак.

Избранные книги

↑