Евангелле ад Мамы - Барадулін Рыгор
Читать онлайн книгу «Евангелле ад Мамы».
Евангелле ад Мамы - Барадулін Рыгор — читать книгу онлайн
Страница 40 из 40
Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.
Страница 40 из 40
Прашчуры стараліся, Каб прашча Камень гневу кінула далей. Продкі ў попрадкі хадзілі Нашча, Пралі нітку лёсу Ды алей Ціснулі на пост Ды на лампадкі, Каб цяплела На душы ў багоў. Моцна Перавязваліся спадкі Ніткай лёсу, Доўгай ад даўгоў. А каму й за што З нас кожны вінны, Дню — за тлум Ці за спакой — начы? Не дадуць адказ, Хоць закрычы, Вусны сціснутыя дамавіны… Да суму трэба дарасці, Каб зразумець і тых, Якія Аднойчы ўжо дайшлі ў жыцці Да радасці на помах кія. Ды быць любімцамі ў яе Ім не дазволіў сум раўніва. Ім толькі радасці стае Сніць неўгароджанае сніва. Вір задыхаецца гусці, У глыбакосці глухне яма. Да суму трэба дарасці, Як і да сораму, Таксама… Дзякуй Госпаду за дазвол Папрысутнічаць на бяседзе, Дзе на ўсіх засцілаўся стол, Дзе прыткнуўся я Збоку недзе. Дзякуй Госпаду за дазвол Слова мовіць на той бяседзе, Дзе стагнаў ад рогату стол, Сум яшчэ не прасіўся ў суседзі. Дзякуй Госпаду за дазвол Затрымацца на той бяседзе, Дзе трымаўся, Як плот за кол, Змрок за зорку ў капытным следзе. Час усё скапыціў наўкол. Свет цямнець навучыўся ў медзі. І прыходзіць канец бяседзе. Дзякуй Госпаду за дазвол!
* * * Да суму трэба дарасці…
* * * Дзякуй Госпаду за дазвол…