Зялёны пас - Моруа Андре
Зялёны пас - Моруа Андре — читать книгу онлайн
Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.
– Яна не заслугоўвае спагады... Вы ўяўляеце, у яе нават быў апетыт! Я ёй шклянку гарбаты не адразу адважылася прапанаваць... А яна ела ўсё: печыва, торт. "Вашы бутэрброды з сырчыкам вельмi смачныя". Бачыце, ёй бутэрброды смачныя... Я разгубiлася, не знайшла, што адказаць.
Бертран усмiхнуўся:
– Хто б паверыў, дарагая, што сёння ранiцай я застаў вас амаль у слязах i толькi што, чакаючы яе, вы дрыжалi ад страху!.. Мая думка правiльная: нiколi не варта загадваць наперад... Мары i рэчаiснасць не супадаюць, i ў жыццi часта бывае куды прасцей, чым нам уяўляецца.
Праз некалькi дзён яны даведалiся, што Наталi памерла, прыняўшы тры цюбiкi вераналу.
Пераклад: Юрка Гаўрук