Книги онлайн » Книги » Проза » Проза прочее » Падары нам дрэва - Сипаков Иван Данилович

Падары нам дрэва - Сипаков Иван Данилович

Читать онлайн книгу «Падары нам дрэва».
Падары нам дрэва - Сипаков Иван Данилович
Название: Падары нам дрэва
ISBN: 985-05-0046-8
Год: 1997
Читать онлайн

Падары нам дрэва - Сипаков Иван Данилович — читать книгу онлайн

Страница 97 из 97

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 97 из 97

Дыму ад цыгарэты было ім мала, і яны ўжо, не зважаючы ні на што, лезлі ў вочы, у вушы, у нос, у рот. Ён выплёўваў іх з рота, змахваў з вачэй, выкалупваў з вушэй, з носа, варушыў плячамі, круціўся сам, а яны ўсё лезлі і лезлі. Урэшце зламаў ладную алехавую галіну, махаў ёю, ганяў вецер над галавою, сцябаў сябе па плячах, але і гэта не дапамагала: камары знаходзілі зацішнае месца на целе і ўпіваліся ў яго так, што аж хацелася крычаць ад болю.

Тады ён успомніў пра касцёр і ўзрадаваўся: ага, трэба хутчэй класці вогнішча — і дыму будзе многа, ды і ў агонь жа яны дужа не палезуць.

Хуценька пачаў збіраць трэскі, хвою, сухія сучкі, кару. Пакуль сабраў, пакуль распаліў вогнішча, камары шэрым бухматым покрывам абселі яго ўсяго — ужо нельга стала адрозніць, дзе цела, а дзе яно прыкрыта адзеннем.

Калі па-сапраўднаму задыміў касцёр, насякомыя, здаецца, разляцеліся, пакінулі яго ў спакоі, але варта было яму зноў трошкі адысціся ад дыму, каб прынесці, да прыкладу, новыя сырыя галінкі, як яны апантана, цэлаю хмараю наляталі на яго. Кідаючы галлё ў касцёр, чалавек соваў рукі ў самы дым і радаваўся, бачачы, як камары дружна, спяшаючыся ўзлятаюць з апухлых ужо рук і разлятаюцца ў розныя бакі.

Пакуль што ён яшчэ нічога не баяўся. Страшна яму стала крыху пазней, тады, калі, злаўчыўшыся, падкраўшыся, даланёю накрыў на руцэ, можа, цэлую сотню камароў — ніводзін не ўзляцеў! — а затым старанна, сціснуўшы ад помслівай асалоды зубы, расцёр іх.

Адняў далонь і жахнуўся: уся рука была чырвоная ад крыві — як усё роўна хто парэзаў яе.

— Дык гэта ж мая кроў! — у адчаі закрычаў чалавек. — Мая! Бачыш, колькі яны, гэтыя малечы, тваёй крыві выцягнулі і выпілі? Бачыш?! І калі ад іх не абараніцца, яны ж высмакчуць з цябе ўсю кроў! Усяго цябе высмакчуць. Адна шкурка астанецца. І ты, магутны чалавек, памрэш ад гэтай драбніцы. Памрэш жывы і здаровы. А яны, камары, будуць жыць!

Чалавек спяшаючыся, мітусліва пачаў шукаць, што яму рабіць. Напалоханы, нічога разумнейшага не прыдумаў, як ускочыць у вогнішча.

— Папалю! — зароў ён. — Усіх папалю!

Пакуль таптаўся ў полымі, спяшаючыся знішчыць усіх — да аднаго! — камароў, не заўважыў, што загарэліся штаны, пінжак. Загарэліся чамусьці са спіны. Зразумеў гэта позна, калі пачало прысмальваць ужо нават і цела.

Ён як ашалелы выскачыў з вогнішча і кінуўся качацца па траве, каб збіць з сябе агонь. Агонь то ён патушыў, але ад гэтага яму лепей не стала: штаны знізу згарэлі зусім, а на голых нагах матлялася толькі ашмоцце, пінжак перагарэў на дзве часткі, ад яго асталіся толькі рукавы ды плечы, выгарала ззаду нават сарочка, адкрыўшы камарам паапечаную спіну.

І яны тут жа абселі яе, схавалі, нібы абгарнуўшы сабою, голыя ногі. Кусалі, джалілі, рэзалі, ужо не хаваючыся, не аглядаючыся, — як хацелі.

Яго ж адчай быў бязмежны. Што рабіць? Як абараніцца? Дзе выратаванне?

— Каса! — раптам успомніў ён і загарлаў на ўвесь свет. — Каса! Вось што выратуе мяне!

І праўда, каса — вельмі ёмкая зброя. Чалавек з касою — грозны і абаронены. Скажыце, які дурань будзе нападаць на таго, хто трымае ў руках вострую касу?! Той жа толькі махне ёю — і ў любога пакоціцца галава з плячэй. Але то людзі. А гэта ж камары… — Я пакашу іх усіх!

Чалавек ужо і падбег да касы, ужо і выцягнуў кассё з зямлі, узяў у рукі, пачаў махаць ёю па хмарах камароў…

Аднак тут жа разгублена апусціў лязо долу, змрочна вылаяўся.

Вось ты, такі моцны і непрыступны, стаіш з касою. Не падыходзь — зарэжу! Цябе ўсе, здавалася б, павінны баяцца, абыходзіць бокам — як можна далей ад бяды.

А камары, хоць ты і махаеш касою, не баяцца, яны зноў і зноў налятаюць на цябе, напіваюцца тваёй крыві і ўступаюць месца іншым. Што камарам твая каса?! Для іх яна зусім не страшная. Ці ты махай ёю, ці ты рэж, ніводзін камар усё роўна не трапіць пад яе вострае лязо. Ды і зноў жа, хіба ты будзеш ганяцца з ёю за кожным камаром? Каб адрэзаць яму галаву ці крылы?

Якую галаву, якія крылы?!

Ён са злосцю кінуў вобземлю касу, збольшага абтросся ад камароў і спяшаючыся, стрымгалоў кінуўся назад, да свае машыны — у яго яшчэ была на яе хоць маленькая, але ўсё ж надзея.

І ўсе камары, здаецца, паляцелі ўслед за ім.

Па дарозе ён падабраў кола, якое адвалілася, паднёс яго да машыны, паспрабаваў прыладзіць, прыкруціць назад, але гэта было немагчыма, — яно не звінцілася, а зрэзалася начыста.

Чалавек кінуў яго, піхнуў нагою, яшчэ раз агледзеў машыну, шукаючы, дзе б схавацца ад камароў, але ўбачыўшы, што ў ёй не схаваешся — машына была зусім адкрытая, — сплюнуў на руль і паціху, ужо не спяшаючыся і не зганяючы з сябе камароў, пайшоў па дарозе, па якой, поўны надзей, нядаўна прыехаў.

Чалавек ведаў, што камары заядуць яго, і тым не менш быў спакойны. Ён зразумеў, што змагацца з камарамі не варта, бо ўсё роўна іх не пераможаш.

Можна перамагчы аднаго камара. Можна сотню, тысячу, мільён…

Але ўсіх камароў, увесь народ камарыны не пераможаш.

Хоць чалавек і мацнейшы за камара.

Избранные книги

↑