Книги онлайн » Книги » Народные » Фольклор: прочее » Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Читать онлайн книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны».
Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Название: Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны
ISBN: Нет данных
Год: Не указан
Читать онлайн

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч — читать книгу онлайн

Страница 17 из 34

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 17 из 34

Пажы бачаць гэта, бачаць, як Ольда, трыумфуючы, сядае ля ног каралевы.

— Ну і ну, — кажа нехта.

— Гэны, мабыць, далёка пайдзе, — кажа завадатар.

__________

Каралева пяшчотна гладзіць Ольда па галаве, і ў таго дрыжаць доўгія веі.

— Бенісіма!

Раз'юшваецца, гледзячы на гэта, гаспадар Іван.

— Ён шчанюк, каралева.

Тая, незадаволеная ганьбай Івана, вар'юе з яго:

— Ён надзвычай гожы. Ён… як анёл са старой фрэскі. Глядзі, якія ў яго вочы… і валасы… І голас, як у анёла… Праўда, Іван?

І той, хаця ўвесь кіпіць, адказвае:

— Так… праўда.

— Ну вось, — дабівае яна яго. — Добра, што ты згодзен са мной… Ольда, ты ж можаш праспяваць для мяне старую баладу?

— Калі?

— Адразу ж пасля прыёму.

— Так, — голас яго абарваўся.

Для яго зараз нікога няма. Ён глядзіць на яе такімі вачыма, што гаспадар Іван упускае меч.

Меч забразгатаў на мармуровай падлозе, парушыўшы мёртвую цішыню. Іван павярнуўся, ідзе да дзвярэй. І, наўздагон яму, каралева з усмешкай:

— Пастаў новага найміта на варту. Я не хачу, каб анёлу перашкодзілі спяваць.

__________

Рогач стаіць ля дзвярэй апачывальні. Паморшчыўся, пачуўшы за дзвярыма музыку. Салодка зайграла лютня.

__________

У апачывальні каралева і Ольда. Яна сядзіць на дыване ля каміна. Спіна на цвёрдай падушцы. Ольда перабірае струны і глядзіць на яе.

— Прыляж тут, каля ног, — голас яе гучыць, як музыка.

Ён лёг, паклаўшы галаву на дыван ля яе ног.

— Пакладзі яе сюды, так табе будзе зручней… Дык спявай… Ну…

Ольда спявае:

Меня с Востока, где царит невыносимый зной. Прохлада ваших губ манит вернуться в край родной. Женой мне верной были вы, хранили свой обет, И моего подарка вам прекрасней в мире нет.

Яна нахіляецца. Пасма яе валасоў падае на шчаку Ольда.

— Што ж ён прывёз ёй? Што прывёз граф Цібе дэ Шампань?

Голас Ольда дрыжыць:

Щепу от божьего креста, святыню из святынь? Или в железной клетке льва, хозяина пустынь?

Не можа быць! Няўжо льва?

Не. Ён прынёс другое. "Он нес свой шлем, а в шлеме куст дамасских белых роз".

Анёл… Нашто?

Голас Ольда перарываецца, слабнучы:

Эй, латы снять с меня: пора стряхнуть походов прах. Я заслужил свой рай земной и рай на небесах. Меж роз я буду пировать, меж роз внушать любовь. Меж роз умру и оживу для вечной жизни вновь.

Яна сіхляецца і цалуе яго. У непрытомнасці ён абдымае яе калені.

__________

Рогач ля дзвярэй са скрухаю ўздыхнуў. Пакруціў галавою.

— А кажуць, ведзьмы…

Да яго падыходзіць хлопчык год пяці з разумнымі шэрымі вачыма.

— Ты новы? Я не бачыў цябе?

— Так… А ты прынц?

— Але, я сын сваёй маці. Яна ў мяне харошая. Я пайду да яе?

— Не варта, — ніякава кажа Рогач. — Адыдзем лепей да балкона. Я пакажу табе меч.

Яны ідуць да дзвярэй на балкон. Рогач пяшчотна абдымае прынца.

— Ты ж не просты салдат? — пытае прынц. — Ты вучоны… Мой доктар вельмі вучоны.

— Так, калісьці я быў вучоным. А цяпер бачу, што нічога не ведаю, а свет страшны.

— Што ты, у свеце ўсе добрыя.

Рогач апускае вочы.

— Так…

— Ты паедзеш са мною заўтра ў ад'яздное поле. Я ўжо скачу вярхом.

— Вядома… А зараз ідзі… Ідзі, родны…

Хлопчык пагладзіў яго руку, пайшоў.

Рогач ніякавата думае:

"Добры парастак… Божа, за што?!"

__________

Ольда цалуе ступні гаспадыні. Веі яго мокрыя ад слёз.

— Што ты, — кажа яна, — пакінь. Мы яшчэ сустрэнемся з табой.

— Бенісіма… дзівіна.

__________

І адразу дзікі выбух рогату, грубых галасоў, звону. У банкетнай зале ідзе оргія. Усе ўжо добра п'яныя. Нехта ляжыць пад сталом разам з хортымі. Жанчына прабягае па стале, і яе спрабуюць схапіць за ногі.

Избранные книги

↑