Книги онлайн » Книги » Народные » Фольклор: прочее » Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Читать онлайн книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны».
Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Название: Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны
ISBN: Нет данных
Год: Не указан
Читать онлайн

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч — читать книгу онлайн

Страница 19 из 34

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 19 из 34

— Мне брыдка. Халодна тут.

— Будзе халодна ўсё жыццё… І прытым, калі ты не выправішся, — табе давядзецца развітацца з навуковай кар'ерай. Мы не можам дапусціць, каб навуку рухаў наперад д'ябал з тваім светапоглядам.

Усміхнуўся:

— А для цябе падшукалі ўжо нават тэму дысертацыі. Цудоўная тэма: "Велічыня аптымальнага абсалютнага ціску ў катлаагрэгаце для прапарвання грэшнікаў".

— Але, — прыгнечана кажа Рогач. — Мне страшна тут. Я скараюся непазбежнаму.

П'янда знікае, пачуўшы рып дзвярэй. З пакоя выходзяць Агата і Іван. Яна смяецца…

…Адчайныя вочы Ольда за шторай.

Адкінуўшы яе, ён кідаецца на гаспадара Івана з аголеным кінжалам:

— Апаганшчык! Нягоднік!

Рогач паспявае перахапіць яго руку.

— Пусці, - крычыць Ольда. — Пусці, д'ябал!

— Кінь кінжал, — голас Агаты страшны. — Пры мне агаліць зброю?

Рукі Ольда дрыжаць. Ён бязвольна выпускае кінжал з рукі.

Падае кінжал.

У каралевы пацёпваецца мускул над пераноссем. Паядынак вачэй паміж ёй і Ольда. Ольда апускае вочы. І тады каралева кідае яму:

— Шчанюк! Вазьмі яго, Рогач, аддай варце.

Рогач глядзіць на яе, на Ольда. Хацеў быў кінуць зброю. Але тут позірк яго падае на зласлівыя вочы гаспадара Івана, і ён вырашае.

— Добра.

Праступілі на хвіліну праз тоўшчу мура белыя вочы П'янды. Рогач не бачыць іх. А каралева, усміхаючыся, кажа яму:

— Будзеш галавой варты і камендантам, Рогач. Праўда была не мая.

— Узрадаваны тваёй зычлівасцю, каралева. Ты вельмі кагосьці нагадваеш мне. Я рады быць з табою. Нават калі ты злая.

— На знак маёй прыхільнасці я сёння вечарам пакажу табе цямніцы.

__________

Вечар. Падземнай цямнiцай iдуць Агата i Рогач.

Невыразныя цені за кратамі. Часцей за ўсё яны сядзяць бязвольна, нічога, відаць, не разумеючы.

Твар Агаты спакойны, яна ўсміхаецца.

— Нашто іх трымаць? — пытае Рогач. — Бог адняў у іх розум.

— Хто там кажа пра Бога? — чутны голас з адной клеткі. — Няма Бога. Гэтая псіца і яе зграя забівалі яго кожны дзень… Тысячы год.

Рогач і Агата праходзяць далей.

— Вось табе і адказ, — кажа яна. — Гэтыя, бяспамятныя, таксама былі такія.

— Але ж яны ўжо болей не яны.

– І ты думаеш, я дарую? Косці тыя ж.

— Нашто гэта табе?

— Бог не добры. Бог часам забівае нават душы. Душы баязліўцаў, вар'ятаў, здраднікаў. Гэтыя яшчэ не сталі такімі. Кары не будзе, калі яны зберагуць свае душы. А што мне карысці ў адной іхняй шкуры? У адным іхнім тленным мясе і ў адным вартым жалю жыцці?.. Няхай кожны збаіцца, пракляне свае думкі і пазбавіцца іх, здрадзіць самому сабе. Няхай аддадуць мне і сваё вечнае жыццё.

– І тады?

— Тады ўзлікуюць усе. Таму што я — меч Бога.

Рогач здрыгануўся.

— Ну, — кажа яна, — супакойся. Да нас яшчэ даляціць падводны звон.

І ён, цьмяна ўспамінаючы нешта, схіляецца і цалуе яе руку.

__________

Яны адчыняюць дзверы ў апошняе падзямелле, і на іхнія твары падаюць дрыготкія блікі агню.

Вочы Рогача пашырыліся…

…Ён убачыў стол і членаў галоўнай доказнай інквізіцыі за ім. Мігатлівае святло падае на іхнія твары знізу. Чорныя цені трапечуць, вырастаючы ў вачаніцах.

Каралева і Рогач сядаюць убаку, ля вялізнай жароўні. Рогач кладзе рукі амаль у агонь.

А ў агні распальваюцца, мігацяць шчыпцы.

— Раб Божы Ольда Мілашэвіч з Вяверыц, — гучыць голас галавы сінедрыёна. — Адказвай па абвінавачванню ў нападзе на каралеву з кінжалам у руцэ.

— Я не нападаў на яе, — чутны цвёрды голас Ольда. — Я кахаю яе.

Рука бярэ шчыпцы з жароўні.

— Напярэдадні вайны, — кажа галава, — у час страшэннай небяспекі для радзімы, у часіну, калі нашы шэрагі павінны быць чыстымі ад брыдоты, як ніколі, ты замысліў забіць каралеву і яе палкаводца. З меркаванняў дзяржаўнай бяспекі ты будзеш падвергнуты допыту з пострахам.

Зараўло полымя.

— Я кахаю яе.

У вачах каралевы пільная цікаўнасць.

— Якія былі карэнні твайго зламыснення? — пытае галава.

Толькі тут мы бачым распаленае на бервяне цела Ольда: грудзі, шыю і прыгожую галаву.

— Я кахаю яе, — кажа ён, як закляцце.

— Наступнай гадзіны допыту вы не вытрымаеце… Не хлусіце перад госпадам. Сазнайцеся, што вы лазутчык.

— Я кахаю яе.

— Пачынайце, кат.

Зарыпела бервяно ляжачага прэнга. Страшна напружыліся мускулы на голых грудзях.

Избранные книги

↑