Книги онлайн » Книги » Народные » Фольклор: прочее » Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Читать онлайн книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны».
Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Название: Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны
ISBN: Нет данных
Год: Не указан
Читать онлайн

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч — читать книгу онлайн

Страница 21 из 34

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 21 из 34

— Не хачу! — крычыць дэлегат невядомай краіны. — Цум тойфель! На непрыяцель трэпа страляць іс руш'ішка і пушэшка! Фот!

Агульны гнеўны крык перарывае словы агрэсара.

— Я думаю, — кажа спікер, — нам трэба спытаць князя царквы.

Усе згодна ківаюць галовамі.

Князь царквы, выжыўшы з розуму старац грознага выгляду, трасе галавою, успамінаючы нешта.

— Не саграшыш — не пакаешся, — успамінае нарэшце ён.

— Вось-вось, — узрадаваўся П'янда. — Не ўзброішся — не раззброішся. Як жа магчыма раззброіцца, не ўзброіўшыся папярэдне да зубоў?

__________

Вечар таго самага дня. Засядае ваенная Рада каралеўства Агаты. У першым радзе — для пашаны і значнасці — сядзяць два заслужаныя генералы. Адзін з двума кастылямі, другі — з адным. Абодва відавочна мала разумеюць у тым, што адбываецца, і яшчэ менш чуюць. Затое на абодвух — сто ордэнаў і дзвесце гадоў. За імі сядзіць гаспадар Іван, а па абодва бакі ад яго — дзве мамкі.

— Неабходна яшчэ вырашыць, ваяваць ці не, — гарачыцца П'янда. — Эканамічная блакада таксама нядрэнна.

— Пра што гэта яны гавораць? — вельмі голасна пытае генерал з кастылём.

І адразу ж атрымоўвае непрыкметнага, але грунтоўнага выспятка ад Івана.

— Якая ж тут блакада, з нашай эканомікай, — кажа Рогач. — Хутчэй яны нас задушаць. Падумайце.

Цішыня. Усе думаюць. І тут зноў, яшчэ галасней, пытае ў суседа генерал з кастылём:

— Ты сёння сыраквашу піў?

— Не, сёння яшчэ не хадзіў, - адказвае той.

Першы генерал чуе трошкі лепей і таму абураецца:

— Сыраквашу, кажу, піў?

— Піў, піў, - узрадаваўся другі.

Выспятак. Другі. Абодва замаўкаюць.

— Сволачы, — кажа Іван. — Вось і ваюй з імі. Кастыль у гэтага д'ябла адзін, а прайграў, халера, аж два сражэнні.

Цяжкі роздум. І зноў голас. На гэты раз пытае другі:

— Кхе-кхе… Два сражэнні. Кажуць, ты страляцца хацеў?

— Я? Няхай лепей яны самі пастраляюцца.

– І ўсё ж вайна, — кажа Агата. — Іначай не выходзіць.

— Дык вось, хто за вайну? — пытае П'янда. — Вы — самыя старэйшыя, слаўныя ваякі. Першае слова — вам.

Але ваякі на гэты раз нічога не чуюць. Чарговы выспятак Івана. І тады, быццам апрытомнеўшы, абодва ўздымаюць рукі.

— Вайна… Вайна.

— Вырашана, — кажа П'янда, — вайна. І няхай балбочуць аб раззбраенні колькі хочуць.

— З імі не дамовіцеся, — кажа Рогач. — Але ўсё ж правучыць бы без вайны. Когда топчут твои поля — это плохо.

— Гэта верна, — кажа П'янда, — і таму пачаць павінны мы. Гэтыя агрэсары… як бо іх, Іван, га, Іван?

— Дэйноўцы.

— Во-во… гэтыя дэльноўцы бразгаюць зброяй. Мы ім пакажам. Ты як думаеш, Рогач?

— Трэба паказаць, — Рогач любуецца пярсцёнкамі.
– Іначай яны адбяруць у нас усё. Але з вайною трэба пачакаць. У нас ані рэсурсаў, ані камандзіраў.

— Тады — за справу, — кажа П'янда, — галоўнакамандуючыя — гаспадар Падкова і Рогач.

— Чаму я? — ажывіўся Рогач.

— А калі аб гэтым папрашу цябе я? — усміхаецца яму Агата.

Рогач глядзіць на яе. На секунду ён бачыць на яе вуснах другую ўсмешку, чуе шум і ўдары сякеры. І адказвае на яе лісліва-абыякавы поціск. Усмешка знікла з вуснаў Агаты.

— Устань, магнат Андронік Рагінскі… Пасвячаю цябе ў рыцары.

Рогач схіляецца перад ёй.

Усмешка на вуснах П'янды.

__________

Уначы Іван і Андронік праводзяць каралеву праз замкавы двор. Цемра. Толькі ў адным акне турэмнай вежы мільгае за кратамі агеньчык.

Агата азірнулася на будынак Рады раззбраення.

— Не супакоюся, пакуль не разнясу іх у пыл… Скора.

Андронік пазбягае яе вачэй. І тады яна набліжае да яго аблічча.

— Недзе сказана, — з вонкавай абыякавасцю кажа яна. — І я дам яму шчасце, якога не было на зямлі, а ён дасць мне за гэта бяссмерце.

Грудзі Рогача пашырыліся ў перарывістым уздыху.

…Развітаўшыся, ён адзін стаіць ля турэмнай вежы. І раптам у цішыні загучала простая, дурненькая песенька. З асветленага акна:

— Бегма, ратуемся, ружа,  Вясна мая, радасць мая!  - Вішню мне шкода, ясень мне шкода.  Бяжы, застануся я.

Рогач зморшчыў на хвіліну лоб. Але нічога не ўспомніў. Роўна нічога.

Избранные книги

↑