Книги онлайн » Книги » Народные » Фольклор: прочее » Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Читать онлайн книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны».
Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Название: Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны
ISBN: Нет данных
Год: Не указан
Читать онлайн

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч — читать книгу онлайн

Страница 33 из 34

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 33 из 34

— Ты надзвычайны! Ты — проста грамадскае сумленне. А ў горадзе нябожчыкі.

— Сам страшны суд дараваў бы мне ўсё, акрамя ўступчывасці вашаму злу. Рукі мае былі слабымі для мяча. Я падпадаю смерці.

— Так? Люблю самакрытыку. За што смерць? За гэтыя восем дзён яна спынілася, — усміхаецца П’янда.

— Як?

І П’янда знешне абыякава, але разлічана кідае:

— Чорная смерць прыйшла з Італіі цераз Кракаў.

Рогач устае.

— Люблю парывы юнацтва, — кажа П’янда. — Куды?

— Туды.

— Паглядзі на руку.

Рогач бачыць на запясці шрам у выглядзе літары “ч”.

— Ты здохнеш, як апошні смяротны. Забыў?

І тады Рогач кажа:

— Бедныя-бедныя людзі. Дурныя, цёмныя, распятыя на дыбе тугі, на нягодстве моцных.

Голас яго дрыжыць.

— Ты плачаш? — здзіўлена пытае П’янда.

Рогач сапраўды плача. Але плача толькі адна палова яго твару. Слёзы коцяцца з аднаго вока. Адна палова рота тужліва дрыжыць. На другой — гаротная ўсмешка.

– Ідзі адсюль, — вырываецца з яго вуснаў. — Ідзі.

— Ты ўсё ж ідзеш? — бязмерна здзівіўся П’янда.

— Але. Я баюся, але іду. Іначай няма мне даравання.

П’янда глядзіць у спіну Рогачу, які аддаляецца, а потым у адчаі б’е нагою па камені.

— Згінь, рассыпся. — Яго курчыць. — Ліха на цябе, незламаны.

Ён пачынае правальвацца.

— Чорт пабірай, зусім як у дрэннай оперы, — спрабуе пажартаваць ён.

Знік. На дарозе ідзе да захаду адна постаць Рогача.

__________

У прысмерку ён падыходзіць да мёртвых гарадскіх муроў. Барвяныя блікі зарыва. І раптам ён чуе крыкі і лясканне бізуна па зямлі. З-за рагавой вежы вывальваюцца чалавек восем жанчын, запрэжаных у цяжкі плуг. Валасы распушчаны, на целах адны сарочкі. Цяжкі, тлусты разор застаецца за плугам. Жанчыны валакуцца, нахіліўшыся, амаль дакранаючыся валасамі да зямлі. Цёмныя твары ў скрусе і журбе.

— Пот нясём! Кроў сваю! Уратуй мілых!

— Стойце! — спыняе іх Рогач. — Што вы робіце?

Жанчына-асілак, што вядзе плуг, стала.

— Мы адчаяліся, — кажа яна. — Мы палілі смалу, адводзілі да брамы самую злую цешчу… А чорная смерць забівае, забівае… Шмат хто пайшоў. А многія мруць. Мруць. Цяпер засталося апошняе — абараняць горад. Іначай як мы ўратуем?.. Як?!

Рогач схіляецца перад імі да зямлі.

— Вазьміце мяне ў ахвяру. Забіце мяне.

— За што, добры чалавек? Не, ідзі сваёй дарогай. Беражы сябе. У горадзе і без гэтага няма дапамогі. Горад пусты… Гэ-эй!

Хвастануў па зямлі бізун. Надрываючыся, нацягваючы лямкі, яны пацягнулі далей цяжкі плуг.

__________

Рогач ідзе пустой вуліцай горада. Палае ў бочках смала. Блікі зарыва скачуць па яго абліччы.

Вузкая вулачка. Па абодва бакі яе — агароджы маленечкіх садочкаў. І раптам Рогач чуе стогн. Азірнуўся…

…У адным садку ляжаць юнак, у другім — дзяўчына. Яны прасунулі рукі праз краты агароджаў, імкнучыся дацягнуцца адно да аднаго. Але іхнія рукі падзяляе не менш як сажань. Дзяўчына не дыхае. Юнак яшчэ цягнецца да яе.

Рогач стаіць і глядзіць на іх. Гэтыя маладыя абліччы. Толькі на твары юнака туга і бяссільнасць. Задрыжэлі веі Рогача. Пакутны глухі гук вырваўся з грудзей.

Ён зноў глядзіць на шрам на запясці. Потым рашуча адчыняе фортку садка, падыходзіць і бярэ дзяўчыну на рукі.

Узмывае ўгору музыка… Асветлены зарывам, ён нясе яе, нясе, нясе, і твар яго прыўкрасны як ніколі…

…Паднёс, паклаў поруч з юнаком, у якога раптам рэзка расплюшчыліся вочы.

— Нахіліся… Кароль?

Рука яго шукае эфес кінжала.

— Не, — кажа Рогач. — Я ненавiджу яго, як можна ненавiдзець самае нячыстае ў сабе.

— Дзякуй Богу… Я ледзь не забіў невінаватага.

Кінжал вывальваецца з яго рукі. Ён падсоўвае руку пад галаву дзяўчыны. Заплюшчвае вочы.

— Цяпер я буду спаць. Доўга. Дзякуй табе, добры чалавек.

…Рогач ідзе прэч, рассеяна дакранаючыся да запясця.

Усё паскараюцца яго крокі.

Скача зарыва.

__________

На плошчы, проста пасярэдзіне яе, ляжыць сівеючая жанчына ў чорным. Рогач набліжаецца да яе.

— Лёле, — чуе ён слабы голас, — Лёле, сынок.

Кліча жанчына. Рогач водзіць вакол вачыма. Непадалёк ляжыць хлопец яго год. Ён чымсьці падобны на Рогача. Рогач падыходзіць да яго, прыкладвае руку да яго сэрца. Хлопец мёртвы.

— Лёле…

Рогач закрывае далонню вочы. Пальцы яго дрыжаць. А потым ён падыходзіць да жанчыны і знаходзіць яе руку.

— Мама…

— Нічога не бачу, — кажа яна. — Цемра ў вачах. Гэта ты?

— Так, — у яго дрыжаць вусны. — Так…

Жанчына слаба ўсміхаецца:

Избранные книги

↑