Книги онлайн » Книги » Народные » Фольклор: прочее » Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Читать онлайн книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны».
Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Название: Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны
ISBN: Нет данных
Год: Не указан
Читать онлайн

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч — читать книгу онлайн

Страница 31 из 34

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 31 из 34

Рогач трохі расплюшчвае вочы. І са здзіўленнем бачыць разгублены, упершыню жывы, упершыню чалавечы твар Агаты.

— Маўчы, — шэпча яна П’яндзе. — Раніцай.

Калі яна з трывогай паварочваецца назад — яна бачыць, што вочы Рогача заплюшчаны.

__________

Раніца. З замкавай брамы выходзіць Рогач у адзенні шкаляра, са старым клункам на плячы. Стаў. Падняў вочы да неба і глыбока ўздыхнуў.

Стары сівы брамнік набліжаецца да яго.

— А каралева?

— Каралева спіць.

— Куды ж вы?

– Іду шукаць душу.

Брамнік спалохана глядзіць на яго:

— Не хадзіце. У горадзе бунт. Ходзяць панскія шайкі і народ. Я… усе мы ў замку ведаем, што вы не вінаваты. Але яны ненавідзяць вас, не ведаючы. Не хадзіце, заб’юць.

— Няхай, — гаротна адказвае Рогач, — мне ўжо няма дарогі. Я пайду думаць. — Ён накіроўваецца да плошчы. Брамнік глядзіць яму ўслед.

__________

Рогач стаіць каля плошчы і глядзіць, як на ёй віруе народ.

— Біце! Ламайце іхнія дамы! — крычыць нехта.

Мільгаюць змардаваныя твары. Цэлы лес узнятых друкоў маячыць над галовамі. Людзі ў лахманах шпурляюць з акон посуд, кубкі, парчу.

— Не браць нічога, — вырастаючы над натоўпам, крычыць Пётр. — Не брыдзіць рукі! Палі!

Скураны лапаць наступае на парчу, топча яе ў гразь.

Старая хрысціцца, у слязах гледзячы на бунт.

У акне другога паверха з’яўляецца, нахіляючыся над натоўпам, бюст Рогача. Натоўп узвыў:

— Андронік! Здраднік! Знайсці яго! Забіць!

Павольна-павольна падае бюст, павольна разлятаюцца асколкі… Яшчэ бюст… Яшчэ… Статуя… Другая… Вуліцы ў белай крышанцы.

Рогач сумна ўсміхаецца. Пабрыў вуліцай.

__________

Анфілада змрочных залаў. Бяжыць па іх маленечкая фігурка Агаты.

— Андронік! Рогач!

Калоны сплятаюцца, як лес. Змрок ляжыць у капітэлях.

— Сын! Дзе ты?

— А-а, — адбіты рэхам, гучыць недзе голас.

Быццам заблудная, яна бяжыць на кліч.

…Тронная зала. У змроку, недзе далёка-далёка, пляма святла падае на трон, а на іх сціснулася маленькая постаць. Цень Агаты кінуўся да яго.

— Ты?

— Ма-а, — спалохана крычыць той, папярэджваючы аб чымсьці.

Агата павярнулася — непадалёк, распатланыя, потныя, стаяць з аголенымі мячамі ў руках змоўшчыкі. Паперадзе — гаспадар Іван. Ён глядзіць на маці і сына і цяжка дыхае.

І тады Агата выпрамілася:

— Мячы?! Тут?! На калені, быдла!!!

Разгубленасць на тварах. Нехта падаецца задам. Яна наступае на іх, страшная ў гневе.

— На калені!

І раптам за імі раздаецца каркаючы голас:

— Што ж вы баіцёся? Упярод! Ну!

Каля трона вырасла гаспадыня Аглая з кінжалам у руцэ. Прынц выпраміўся:

— Прэч! Карга!

Бліснуў кінжал. Закруцілася і з ровам стала падаць уніз аблічча Хрыста-Пантакратара ў купале.

Белыя вочы. Жорсткая ўсмешка. З ровам. Уніз. Змрок.

…Агата расплюшчвае вочы. Вакол стаяць змоўшчыкі. На прыступках, галавою ўніз, ляжыць прынц у залатой чузе.

З непрытомнасці ўзнікаюць словы гаспадара Івана.

— Ты яшчэ вернешся да мяне, — усміхаецца ён жорсткай і баязлівай усмешкай, — асвяціш каронай, каб не застацца без следу на зямлі. Гадзіну на роздум. Не згодзішся — вернемся, заб'ем.

Яны ўходзяць, падмятаючы чорнымі мантыямі падлогу: вялізныя чорныя пацукі.

Агата адна. Яна ў адчаі падпаўзае да сына і гладзіць залатую галаву.

— Заснуў.

Яна падымае яго на рукі, нясе залай. Хіляцца, адплываючы назад, калоны.

…Анфілада. Яна асцярожна нясе сына.

— Я памерла. Памерла.

Яна падыходзіць да стойла каровы.

— Карова-карова, ці не возьмеш ты сына?

Карова сапе, косячы на яе вокам. Ззяюць у цемры залатыя рогі.

— Разумееш, я памерла, а ён заснуў. І спіць. Як я яго абараню, мёртвая.

Голас яе гучыць па-дзіцячаму жаласна.

— Абарані яго.

Карова ўдарыла рогам у загарадзь.

— Так, я ж забрала ў цябе цяля.

Залатое цялятачка закалолі, Шкурку на хмарку паклалі. Хмарка плыве над ягняткам, Зубраняткам і медзведзяняткам. Хай зубранятку ўсё ліха, Хай княжатка спіць ціха. А-а-а… Так, я ж забрала ў цябе цяля.

Избранные книги

↑