Шрифт:
Стала сонейка манетным,
Невялікім медзяком.
Ну а там, далека недзе,
Дзе зямля сышлася з небам,
Як вялікая скарбонка,
Сіняя гара стаяла.
I па медзяку штовечар
На гарыстай той сінечы
У скарбонку медзяную
Неба весела кідала.
`
Там, дзе скалы,
Там, дзе рыфы,
На хвасце вялікай рыбы
Дрэмле сонейка другое,
Дзень свой сніць.
Заўтра нас яно разбудзіць
I свяціць дасхочу будзе,
А пасля у вечар пойдзе
I ў скарбонку заляціць.
`
`
ГАРЦУНОКВыйдзе,
грукне капытом,
Спудзіць зайца пад кустом.
`
Цемным вокам павядзе -
Аж шалее авадзень.
`
Малады і неслабы,
Стане раптам на дыбы.
`
Пойдзе скокам,
выйдзе ў круг,
Каля лесу зробіць крук.
`
Скача зноў наўскапыта.
Чый ен, чый ен, не пытай.
`
Мамы гнедае сынок
З легкім імем Гарцунок.
`
У гарод бяжыць, на луг.
Ах, які ен цесны, круг!
`
Гарцуй, гарцуй, Гарцунок,
Не шкадуй гарачых ног!
`
СІНІ СВЯТЛАФОРЫККалі ў жыце загарыцца
Сіні святлафорык -
Гэта знак:
Рыхтуй камбайны,
Правярай маторы!
`
А другі раз загарыцца
Святлафорык сіні -
Значыць, жыта васкавое.
Запрашай машыны!
`
Гоніць, гоніць легкі ветрык
Васкавыя хвалі.
Святлафорык той за позірк
Васільком празвалі.
`
Сыплюць з бункера зярняты,
Нібы тыя зоры.
Гэта даў жніву дарогу
Сіні святлафорык.
`
ЭКСКУРСІЯI
Светлых цэхаў тут багата -
Не абыдзеш і за год.
Ведаць хочацца Ігнату,
Скуль, з якіх дзвярэй, варот
Пачынаецца завод.
– З прахадной яго пачатак, - Так Пятрок давеў Ігнату.
– Пачынаецца з варот, - Не згаджаецца Фядот.
А Змітрок сказаў сябрам:
– Пачынаецца з двара.
– Што гадаць,- рашыла Іра,-
Запытаем брыгадзіра.
Брыгадзір вачыма бліснуў
I гаворыць брыгадзір:
– Вы усе ад праўды блізка:
Есць пачатак,
Ен адзін.
Пачынаецца завод
Не з дзвярэй і не з варот,
А з рабочых рук старанных,
3 працы іх самаадданай.
Працы ў нас вялікі фронт.
Дык прашу вас на завод.
`
IIАбысці завод не проста.
Першы цэх… Чацверты… Шосты…
Гальванічны,
Механічны,
Для вачэй усе нязвычна.
Зборкі цэх і цэх настройкі…
Паспявай дзівіся толькі.
Перад вамі самы новы,
Адмысловы
Тэлевізар каляровы.
Ен з канвеера вось толькі,
Фарбай ззяючы, праплыў
I ўсе колеры вяселкі
На экране запаліў:
Колер неба, колер хлеба,
Колер маку агнявы,
Колер маладой травы,
Колер сонца выбуховы,
Колер кветкі верасовай.
Ну а зараз трэба толькі
Ручку павярнуць настройкі -
I з экрана, калі ласка,
Сыдзе песня або казка.
`
III
Правадок і правадок,
Сплецены, як жылы,
А сплятуцца у маток -
Пабяжыць па кожным ток
Самай чуйнай сілы.
Тут працуюць важна, чынна
Электронныя машыны.
Ля машын разумных самых -
Нашы таты, нашы мамы.
Тут, у светлым цэху зборкі,
Тату адшукаў Рыгорка.
`
IVЕн, завод,- адна сям'я.
Дружная, вядома.
Кожны ў цэху не чужы,
Кожны ў ім, як дома.
У сям'і есць працаўнік
Самы паважаны.
Ен праславіў свой завод
Працаю стараннай.
Дзіва творыць на станку.
Рады ўсе працаўніку!
Праца спорыцца, глядзі:
Майстра у настроі.
Зорка золатам гарыць
На грудзях героя!
`
V
3 цэха ў цэх ідзем заўзята,
Як ідзем са свята ў свята.