Книги онлайн » Книги » Проза » Проза прочее » Падары нам дрэва - Сипаков Иван Данилович

Падары нам дрэва - Сипаков Иван Данилович

Читать онлайн книгу «Падары нам дрэва».
Падары нам дрэва - Сипаков Иван Данилович
Название: Падары нам дрэва
ISBN: 985-05-0046-8
Год: 1997
Читать онлайн

Падары нам дрэва - Сипаков Иван Данилович — читать книгу онлайн

Страница 16 из 97

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 16 из 97

З палаца, з таго самага пакоя, з якога вельмі добра відна плошча, Оя, а разам з ёю і дзед Жыў захопленымі вачамі глядзелі на дрэвы, любаваліся зелянінаю, а ў яго ўсё большала і большала трывога і нават з'яўляліся роспач, безвыходнасць: трэба нешта рабіць, трэба ратаваць ад дрэў людзей і зямлю. Яны ж зараз захопяць усю прастору, праб'юць сваімі верхавінамі шкляную столь, выпусцяць на волю, у нежыццёвую пустыню такое патрэбнае тут, у зашклёнай зямлі, паветра. І народ загіне!

«Што рабіць?! Нешта ж трэба рабіць. Нейкае выйсце ёсць», — ліхаманкава думаў ён, але галава была як парожняя і нічога вартага ў ёй не з'яўлялася.

— Чаму ты не радуешся? — убачыўшы яго заклапочанасць, спыталася Оя. — Ты ж падарыў нам тое, пра што мы марылі стагоддзямі. Дрэвы! Зеляніна! Сад! Дзякуй! — і, прыгарнуўшыся да яго, ласкава пацалавала ў шчаку. — Радуйся!

І тут жа да Радзіма кінуўся дзед Жыў. Стары абедзвюма рукамі ціснуў яму рукі, трос іх — відаць, і ён дзякаваў за такі цудоўны падарунак. Рукі ён трос Радзіму, але гаварыў да Оі. Яна перакладала.

— Дзед гаворыць, што трэба адразу ж ісці да Яго Мосці і прасіць, каб падымаў народ на вельмі вялікую справу. Трэба, каб людзі неслі яблынькі не да сваіх хат, не сабе пад вокны, а каб выносілі за шкляныя сцены, у мёртвую, нежывую пустыню і там саджалі іх. Няхай растуць! Ажыве пустыня, стане, як і раней, зялёнаю, і нам тады не спатрэбяцца ні вось гэтыя шкляныя сцены, за якія загнала нас бяда, ні гэтая цесная прастора, якая зрабілася нашаю вязніцаю…

«Божа мой! Гэта ж тое, што трэба — выйсце! — падумаў Радзім. — І як жа я сам не дадумаўся да такога! Яно ж, гэтае рашэнне, ляжала на паверхні. Дзякуй, дзед Жыў! Ты выратаваў сябе, а заадно і мяне. Уяўляеш, што б зрабілі са мною зэмы, калі б шкляны горад хруснуў, як цацачны, а дрэвы пачалі душыць людзей?!»

Цяпер жа яму знайшоўся паратунак: нават калі дрэвы раструшчаць шкляны горад, людзі застануцца жыць. Яны выйдуць у пустыню, дзе ўжо тыя ж дрэвы зробяць чыстае паветра.

Усяго гэтага ён не сказаў, а толькі падумаў. Узрадаваны, што выйсце знойдзена, схапіў Ою за абедзве рукі.

— Пайшлі!

— Куды?

— Да Яго Мосця. Няхай хутчэй дазваляе людзям выходзіць з дрэвамі за сцены горада. «Усе на азеляненне пустыні!» — як не крыкнуў ён нешта падобнае на лозунг роднай зямлі, і Оя паглядзела на яго, як на дзівака.

Дзед Жыў, здаецца, нават не заўважыў, што яны зніклі,— ён заварожана глядзеў у акно і сам сабе ўсміхаўся.

Яны збеглі на першы паверх і каля выхада зноў заўважылі тых самых канвойцаў, якіх Яго Мосць падарыў яму як сяброў. Цікава, калі заходзілі сюды, ахоўнікаў яны не бачылі — мусіць, некуды адлучаліся.

Каля іх ужо стаяла нешта падобнае ці то на аўтамабіль, ці то на ракету. Два стаеннікі, запрэжаныя ў калясніцу, нецярпліва білі капытамі — яны гатовыя былі везці ракету ў любым накірунку.

— Што гэта такое? — спытаўся Радзім.

Оя, паказаўшы вачыма на цыгарападобную машыну, загаварыла штосьці да ахоўцаў. Тыя, ветліва ўсміхаючыся ёй, штосьці адказвалі — былі сама ўвага і далікатнасць. Гэта, здаецца, падабалася дзяўчыне — у адказ ім яна ўсміхалася таксама. Праз нейкія час Оя патлумачыла:

— Яго Мосць падарыў табе самаход. Такі ж, як і ў яго самога.

— А навошта ён мне?

— Дык гэта ж зручна.

— Дзякуй. Але я люблю хадзіць пешкі,— усміхнуўся ён і сказаў: — Пайшлі!

Аднак канвойцы-ахоўнікі рашуча заступілі яму дарогу. Яны не дазвалялі прайсці і ветлівымі жэстамі запрашалі ў машыну. Радзім прасіў Ою растлумачыць ім, што яны пойдуць да Яго Мосця пешкі, што на такой доўгай машыне, ды яшчэ з коньмі нязручна круціцца па вузкіх і кароткіх, вуліцах, але ахоўцы былі непрыступныя — толькі на машыне, толькі на машыне…

З імі згаджалася і Оя.

— Разумееш, — разважала яна, — Яго Мосць падумае, што ты не паважаеш яго, грэбуеш падарункам, які ён зрабіў табе ад шчырага сэрца. Давай першы раз з'ездзім у палац, пакажам, што мы прынялі яго падарунак, а потым будзем хадзіць, а гэтая цыгара няхай стаіць у нас пад вокнамі.

— А коні?

— Пра коней няхай яны думаюць, — паказала Оя на ахоўцаў.

Дзяўчына ўгаварыла яго, і ен хоць і з вялікаю неахвотаю, але ўсё ж згадзіўся лезці ў машыну.

Машына была для гэтага шклянога горада завельмі шыкоўная. Адзін ахоўнік сеў за руль, даруйце, за лейцы, другі гэпнуўся побач з ім, а Радзім з Ояй сціпла ўладкаваліся на прасторным заднім сядзенні — месца там хапіла б і яшчэ для дваіх, такіх як яны, пасажыраў.

Ахоўнік адною рукою — другая ляжала на стырне — тузануў лейцы, коні паціху пайшлі, машына, як усё роўна завялася, нячутна кранулася з месца і, прымінаючы коламі парасткі новых яблынь, якія падыходзілі ўжо да самага ганка, няспешна выруліла на вуліцу.

Вуліца таксама паспела зарасці маладзенькімі яблынькамі. Яны сцябалі па бамперы, шаргаталі па днішчы, згіналіся, але не ламаліся і ззаду, адразу ж за коламі, як гумавыя, выпрамляліся зноў.

На вуліцах быў вялікі рух, і таму ахоўцы не вельмі разганялі коней, каб выпадкам каго-небудзь не падбіць. Людзі мітусіліся, хадзілі туды-сюды: хто кіраваўся яшчэ толькі на плошчу, а хто ўжо, шчаслівы, бег адтуль з маленькім дрэўцам.

Избранные книги

↑