Private-Bookers
У чужой краiне (на белорусском языке)
вернуться

Моэм Сомерсет Уильям

Шрифт:

Я пацiснуў iм рукi, потым сiньёра Нiкалiнi нешта сказала, i яны пайшлi.

– У вас прыгожыя хлопцы, сiньёра, - сказаў я.
– Вы, пэўна, ганарыцеся iмi.

– А як жа, сэр. Слаўныя хлопцы, абодва. З самага нараджэння не мела я з iмi клопату, а галоўнае, яны надта падобныя на сiньёра Нiкалiнi.

– Ведаеце, нiколi не здагадаешся, што мацi ў iх ангелька.

– А я не зусiм iх мацi, сэр. Я толькi што пасылала iх праведаць яе.

Шчыра кажучы, я быў трохi збiты з толку.

– Гэта дзецi сiньёра Нiкалiнi i грачанкi, што працавала ў нашым атэлi. У мяне не было сваiх дзяцей, i я iх усынавiла.

Я не ведаў, што сказаць, таму маўчаў.

– Я спадзяюся, што вы не падумалi нiчога кепскага пра сiньёра Нiкалiнi, сказала яна, блiжэй падсоўваючыся да мяне, - мне хацелася б, каб вы так не думалi, сэр.

I яна зноў скрыжавала на грудзях рукi i з гонарам i задаволена дадала:

– Сiньёр Нiкалiнi быў вельмi тэмпераментны мужчына.

  • 1
  • 2

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка