Книги онлайн » Книги » Проза » Проза прочее » Падарожжа ў нябыт - Моруа Андре

Падарожжа ў нябыт - Моруа Андре

Читать онлайн книгу «Падарожжа ў нябыт».
Падарожжа ў нябыт - Моруа Андре
Название: Падарожжа ў нябыт
ISBN: Нет данных
Год: Не указан
Читать онлайн

Падарожжа ў нябыт - Моруа Андре — читать книгу онлайн

Страница 3 из 5

Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.

Страница 3 из 5

Ён паклаў адну трубку i ўзяў другую, з левага боку, дзе таксама званiў тэлефон:

– Пяцьдзесят? Цудоўна, палкоўнiк... Разумею... У якiх чынах? Звычайныя салдаты? Разумею... Мы паспрабуем iх трымаць групай... Дзякуй, палкоўнiк, што не забываеце нас. Да вашых паслуг... Маё шанаванне, палкоўнiк...

Пасля гэтага ён пачаў гаварыць у два тэлефоны адразу, i мне здалося, я пачуў сваё iмя.

– Вы не можаце яго агледзець пасля дванаццацi?
– запытаў ён у тэлефон. Ну так, ён спяшаецца... Чаму? Вы ж ведаеце, Франк, звычайная гiсторыя. У шаснаццаць гадзiн? Добра... Дзякуй, Франк! За мной ваша не прападзе.

Потым, паблажлiва павярнуўшыся да мяне, растлумачыў:

– Iдзiце ў будынак Б, першае крыло, пакой 3454, i папрасiце пана Франка, каб вас агледзеў. Вядома, давядзецца пачакаць, але вас ён прыме сёння... Ён мне абяцаў... Калi ласка... Нам вельмi прыемна, што вы з'явiлiся да нас.

Падышла дзяўчына ў чорнай унiформе. Ён рашуча падняўся, i гэта быў знак, што размова скончана.

* * *

З вялiкай цяжкасцю я знайшоў будынак Б. Каб туды дабрацца, трэба было iсцi вузенькай сцежкай, плюхаючы па гразi, i жаўтаваты туман зноў апусцiўся на пляцоўку.

Вакол мяне коўзалiся кучкамi ашалелыя пасажыры.

Вось ён будынак Б - небаскроб, i лiфт падняў мяне на трыццаць чацвёрты паверх. Перад пакоем 3454 - даўжэзны хвост мужчын i жанчын. Я цярплiва стаў у чаргу. На гэты раз людзi пакутавалi ў два этапы. Спачатку трэба было выстаяць, не прысядаючы, у цёмным калiдоры, потым, у пярэдняй пана Франка, дзе было штук дваццаць крэслаў, людзi садзiлiся ў рад. Матавае шкло аддзяляла iх ад iнспектара, якi час ад часу выгукваў: "Наступны!" Тады блiжэйшы падымаўся, а ўсе астатнiя перасоўвалiся ланцужком. Перада мной была маладая дама ў футравым манто, яна выцiрала слёзы. Нарэшце яе выклiкалi, i праз хвiлiну яна вярнулася. Калi жанчына выходзiла, мне здалося, што яна трошкi павесялела. За матавым шклом пачуўся голас:

– Наступны!

Я ўвайшоў.

За белым драўляным сталом сядзеў мужчына без пiнжака, з тлустым тварам, iнтэлiгентны. Ён абуджаў давер'е; я мiжвольна паставiў чамадан на стол i пачаў яго адмыкаць. Але ён усмiхнуўся:

– Не, ваш багаж мяне не цiкавiць... Мая задача - правяраць тое, што вы прынеслi ў сабе: успамiны, пачуццi, страсцi...

– Яно, калi па закону...

– Па закону, - перабiў ён, - вы маеце права мець строга абмежаваную колькасць успамiнаў, прычым толькi лёгкiх... Ваш узрост?

– Шэсцьдзесят пяць гадоў.

Ён зiрнуў у таблiцу i адзначыў лiчбу:

– У вашым узросце колькасць iх зменшана. Вам дазваляецца: крыху чуллiвасцi, некаторая цiкавасць да мастацтва, адна-дзве прыхiльнасцi сямейнага характару, разбаўленыя моцным эгаiзмам, i гэта амаль усё... Вось вам спiсак забароненых пачуццяў. Вазьмiце, пазнаёмцеся i скажыце мне, калi што ў вас ёсць.

– Фанабэрыя i славалюбства? Не, фанабэрыi ў мяне няма... Можа, калiсьцi я i шукаў славы, але, дасягнуўшы вяршынь, пераканаўся, што радасцi яна не дае. З гэтым пакончана.

– Вельмi добра, - ухвалiў ён.
– А iмкненне да ўлады?

– Што вы? Наадварот, iмкненне ад улады. Нашто мне ўлада? Я лiчу, што ўсякi начальнiк - асоба залежная, раб сваёй службы i пэўных думак. Я не жадаю адказваць за ўчынкi, мне навязаныя.

– Вельмi добра... А па вашай прафесii празмерных захапленняў не было? Анкета сведчыць, што вы драматург. Вы не думалi, што зможаце напiсаць яшчэ адну п'есу, лепшую, чым папярэднiя?

– Не. Пераканаўся, што не змагу... Прабаваў у мiнулым годзе. Яшчэ тады крыху верыў у свае сiлы... i стварыў нейкую дрэнь, страхоцце... З гэтым пакончана.

– Гэта ваша цвёрдае рашэнне?

– Так, сваю справу я зрабiў; яна варта таго, чаго варта; судзiце, як знаеце.

– Вельмi добра... Выдатна... Грошы? Маёмасць?

– Я за гэтым не гнаўся. Маёмасцi не набыў.

– А як з палюбоўнiцамi?

– Пятнаццаць гадоў нi адной. Ёсць у мяне жонка Данацiна... Я ажанiўся позна.

– Вы яе любiце?

– Ад усяго сэрца.

– Ай! Ай! I як вы сюды папалi? Ад усяго сэрца - тэрмiн, якi не дапускаецца ў нашай установе... Узважым... Вы яе любiце фiзiчна? Па-сяброўску? Iнтэлектуальна?

– Па-рознаму.

– Гэтак жа, як i ў першы дзень?

– Мацней, чым як у першы дзень.

Iнспектар Франк нахмурыўся:

– На вялiкi жаль, пры такiх умовах я не магу вам даць вiзы.

– Але ж я хачу выехаць!

– Вы гаворыце, што хочаце выехаць, але хто ж гэта ахвотна расстаецца са светам, пакiнуўшы там такую дарагую iстоту?

– Вы не разумееце мяне, - зазлаваў я, - iменна каб вызвалiць яе, я i хачу выехаць. Вось ужо тры месяцы, як я павiс грузам у яе на шыi. Навошта псаваць ёй маладое жыццё!.. Мне трэба выехаць!

Избранные книги

↑