Private-Bookers
Зорны спеў
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Сярод новай плеяды прагрэсіўных пісьменнікаў былой Заходняй Беларусі другой паловы 20-х гадоў вылучалася група паэтаў, звязаных з камуністычным рухам. Гэта Алесь Салагуб, Піліп Пестрак, Валянцін Таўлай. Іх фантазію апладняла марксісцкае вучэнне аб камунізме — ідэальным грамадстве будучага.

Калі ў пачатку нашых разважанняў падкрэслівалася самастойнасць пазнання жыцця ў мастацкай літаратуры, і ў лірычнай паэзіі ў прыватнасці, дык тут неабходна звярнуць увагу на ўзаемную сувязь розных форм грамадскага пазнання. Узровень эстэтычнай свя-домасці эпохі, як мы бачым, залежыць ад уздзеяння на мастацтва такіх форм грамадскага пазнання, як палітыка, філасофія, сацыялогія. Авалоданне паэтамі-камуністамі марксісцкай навукай аб грамадстве плённа ўплывала на развіццё мастацкай літаратуры, на яе рух да рэалізму, на ўменне глыбей паказаць сувязь чалавека з грамадствам і накіраваць яго думку і волю на ажыццяўленне ідэалу не толькі прывабнага і высакароднага, але і рэальнага, выверанага навукай і вопытам.

Шчасце адкрываць для сябе і для другіх заканамер-насці руху гісторыі выліваецца ў творах пазтаў-каму-ністаў у акрыленую рамантыкай споведзь і заклік: «змяніць гісторый ход» (А. Салагуб), «кінуць у вочы Бога-рока выклік і пратэст» (П. Пестрак), размаўляць з уладарамі жыцця натхнёнай мовай «барыкаднага кулямёта» (В. Таўлай).

Практычна паэты-камуністы, увёўшы новы вобраз свядомага барацьбіта за сацыяльную і нацыянальную свабоду, адмежаваліся ад містыкі нацыянал-рамантызму, хоць тэарэтычна не выказалі ўсвядомленасці гэтага важнага гістарычнага факта. Творы паэтаў-камуністаў намецілі новы этап у развіцці літаратуры, які ў 30-я гады акрэсліцца як этап барацьбы за камуністычную партыйнасць і сацыялістычны рэалізм. Тады і прыйдзе разуменне ідэйнай заганнасці нацыянал-рамантызму, якое вельмі яскрава выкажа В. Таўлай у вершы, адрасаваным ценю К. Сваяка:

Праніжыце ж, воі, цень Сваячы... Куляй ворагу пасланай наўздагон,— хай на хворых струнах больш не плача, палыном не сыпле на загон51.

У пару свайго зараджэння ў XIX стагоддзі рамантызм праявіў нястрымную цягу да сусветных праблем; сусветная туга па ідэалу гнала рамантыкаў на край свету або ў вежы старажытных замкаў, пад скляпенні касцёлаў, у манастырскія келлі, у пустэльні — далей ад штодзённасці, далей ад убогай рэальнасці... У канкрэтных умовах Заходняй Беларусі рамантыкі праяві-лі традыцыйную цікавасць да нацыянальнай і сусветнай гісторыі, стараючыся ўбачыць шляхі і лёс роднага краю і народа праз бурлівае мора сусветнага жыцця. Рэакцыйныя рамантыкі маліліся, варажылі і прарочылі аб долі народа, расчароўваліся, шукалі прытулку пад чорнымі сутанамі, адыходзілі ў сховы мінуўшчыны, размалёўвалі міф аб залатым веку Беларусі або пяялі пра чыстае хараство. Прагрэсіўныя рамантыкі, кожны сваім шляхам, ішлі да саюзу з рэвалюцыяй, выказвалі давер да яе, прызналі яе ачышчальнаю сілай гісторыі. I хоць у асобныя перыяды законы грамадства ўяўляліся кожнаму з іх болып або менш цьмяна, яны верылі ў будучыню. Праз удзел у рэвалюцыйным руху яны дасягалі згоды з гісторыяй. Іх прароцтвы мелі шансы здзейсніцца, бо былі рэальнымі прадбачаннямі і адрасаваліся перадавым людзям, народу.

ГНЯЗДО ПАЭТАЎ

Пра тое, як рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у былой Заходняй Беларусі абуджаў у народзе паэта, напісана нямала артыкулаў, празаічных твораў, нават вершаў, але мне сустрэўся адзін факт настолькі красамоўны, што ён можа здзівіць і прыемна ўразіць нават заядлага аматара кур'ёзаў. Гняздо паэтаў у адной вёсцы! Завуць гэту вёску Зачэпічы. Звонку яна не кідаецца ў вочы, чалавек, едучы аўтобусам з Дзятлава да Ліды, можа, нават не зверне на яе ўвагі. Гляне зводдаль — вёска як вёска — і перакіне позірк на правы бок шашы, дзе падпёртая плацінай рэчка Маўчадка ўтварае маляўнічае возера з маленькай калгаснай электрастанцыяй. «Парупіліся людзі: і краявід упрыгожылі, і карысць хоць невялікую маюць»,— падумае падарожны. А пра тое, што гэтая прыгажосць арганічна звязана з тым даўнім, якое адбывалася ў Зачэпічах і суседніх вёсках, можа, і не здагадаецца, хіба што загляне ў раённы музей народнай славы ў Дзятлаве і пабачыць на стэндзе фотаздымкі чатырох мясцовых паэтаў — Івана Пятровіча Івашэвіча (Пятрусь Граніт), Аляксандра Мікалаевіча Лебедзева (Васіль Струмень) і Івана Іванавіча Пышко (Герасім Прамень) — трое з Зачэпіч, а іх друг па захапленню і поглядах Бяленка Аляксандр Канстанцінавіч (Н. Жальба) — родам з суседняй вёскі Гірычы.

Чатыры чалавекі — чатыры біяграфіі, падобныя адна на адну, і ўсе не банальныя, бо кожная з іх частка гісторыі краю.

Н. Жальба памятае яшчэ царскія часы, калі, маючы ледзь дванаццаць гадоў, стаў парабкаваць у кулака. «Я мусіў знаць і ўмець усякую работу ад той, што належалася пастуху,— да той, што была пад сілу гаспадару і гаспадыні. Найгорш было тое, што мне тут ніколі не давалі адпачыць, акрамя нядзелі. Аднак усё ж знайшліся сябры маёй нядолі, якія часам нядзелькай наведвалі мяне з кніжкай ці газетай. Разам чыталі, дзяліліся думкай-надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»52. У гэтых простых словах трапна прыкмечана назначэнне духоўнага пачатку ў жыцці чалавека. Дух прызваны запаліць зорку надзеі, пасеяць веру і даць сіл на змаганне за лепшыя дні. Але для змагання патрэбны і сіла і воля. Не адразу займеў усё гэта пастух. Пачалася імперыялістычная вайна і кайзераўская акупацыя Дзятлаўшчыны. «Жыццё пры немцах,— успамінае Н. Жальба,— было нязносным. Сагнаўшы людзей ад 14 гадоў у Дзятлава, яны пафатаграфавалі ўсіх, парабілі пашпарты і прымусілі працаваць: каму рэзаць і вазіць лес, каму грузіць і звозіць каменне на шашу Дзятлава — Слонім. Больш дужых вывезлі ў Нямеччыну ў шахты. Я з аднавяскоўцамі мусіў вазіць лес коньмі ў Жукоўшчыну, дзе была лесапілка. Абрэзаўшы — лепшы адпраўлялі ў Нямеччыну, горшы — на бліндажы і акопы. Падвал цяперашняй бальніцы ў Дзятлаве і турма ў Навагрудку былі перапоўнены сімулянтамі і праціўнікамі акупантаў. Перадач зняволеным не прымалі».

Праз чатыры гады нямецкая акупацыя змянілася на белапольскую. А ўсё ж дыханне Кастрычніцкай рэвалюцыі дайшло сюды цераз франты і далі, цераз калючыя драты граніцы. «Рэвалюцыя,— піша Н. Жальба,— удыхнула ў нас новую сілу, знайшліся адданыя людзі — Каско Сцянан і Аляксандр, Кастусь Сцяпура. Ужо ў пачатку панавання белапалякаў мы паспелі паставіць спектаклі па п'есах «Калісь», «Збянтэжаны Саўка», «Беражы лес». Але хутка былі схоплены паліцыяй браты Каскі і, як хутка высветлілася, адпраўлены ў турму ў Беласток, адкуль ужо не вярнуліся. Кастуся Сцяпуру забралі ў польскае войска. Ён служыў пісарам, наладзіў сувязі з прагрэсіўнымі студэнтамі ў Вільні. У пісьмах да мяне Сцяпура даваў заданні супрацоўнічаць з беларускаю прэсай. Цераз яго я адаслаў у Вільню верш, які быў надрукаваны ў 1922 годзе ў студэнцкім часопісе «Маладое жыццё». У час выбараў у польскі сейм я ўжо самаручна падрыхтаваў выбарчыя бланкі для галасавання за сваіх выбраннікаў — кандыдатаў ад працоўнага люду».

Так уключыўся ў змаганне вясковы юнак, чэрпаючы сілы, энтузіязм і волю з шырокага рэчышча народнага вызваленчага руху. У Н. Жальбы захаваўся тэкст яго ўласнага агітацыйнага верша той пары. Па цэнзурных меркаваннях у буржуазнай Польшчы яго нельга было надрукаваць, але ён пашыраўся вусна і як фальклорны твор бытаваў пад саламянымі стрэхамі. Аўтар палемізуе ў ім з агітатарамі, якія намаўлялі галасаваць за кандыдатаў блока супрацоўніцтва з урадам:

Цяпер вы сталі нам «братамі», Не стыд і руку нам падаць. – А што ж тварылі вы гадамі, Дазвольце, «ясныя», спытаць? Бізун той, што свістаў над намі, Мы хочам з вашых рук адняць, А вас, што мучылі лятамі, К чартовай матары паслаць53.

Па сваёй натуры і характару Н. Жальба не належыць да людзей валявых, дзёрзкіх, нават звекаваўшы век хлебаробам, ён захаваў на твары рысы ўроджанай інтэлігентнай кволасці, задумнай летунковасці, дзіцячай шчырасці. Дамініруючы настрой яго вершаў той суровай пары — жальба і скарга. Але як чалавек сумленны і дружны, ён удзельнічаў у змаганні, і не толькі словам, а справай. Пасля першага арышту і допыту па справе Сцяпуры юнак, нягледзячы на паліцэйскія пагрозы і папярэджанні, прадаўжае дасылаць матэрыялы ў прагрэсіўныя беларускія газеты ў Вільню, становіцца адным з арганізатараў гуртка Беларускай сялянска-рабочай грамады ў роднай вёсцы і, урэшце, уступае ў Кампартыю Заходняй Беларусі. Пасля разгрому Грамады падпольшчык спрабуе перайсці граніцу ў СССР. Спроба канчаецца непамысна для яго і трагічна для яго сябра. Гэтая падзея стала ў цэнтры верша «На Усход». Ён пачынаецца, як традыцыйная балада, з апісання сустрэчы таварышаў-аднадумцаў на кірмашы:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка