Евангелле ад Мамы - Барадулін Рыгор — читать книгу онлайн
Страница 4 из 40
Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.
Ужо за парогамМы, як за мяжой,I ў хаце сваей —У запеччы.Сваю не данёсшы,Паклажай чужойДагодліва горбім плечы.Не гэтак сумленню,Як мулка спіне.Мы дома,Як у чужой труне.
III
Хто мы?Адказаць павінны самі,Каб, і адышоўшы на клады,Прашумець дажджамі,Як лясамі.Хай за намі ўследРастуць гады!
Чужэнне
І чужэлі вякамі нашыя гарады,Заставаліся роднымі хіба што вёскі.І гусцелі хлуды,Абрасталі імхамі клады.Доля ехала ціха,Воз не дужа быў возкі.Нас пакінуць гарэла гарадам,Як гадам.За сваіх прызнаваць насМарыліся вёскі.Дзе той вырасце яблык,Што надкусіць Адам?Нам за бацьку застаўсяГнеў суцішаны боскі.
* * * Як і конь у даўнюю пару…
Як і конь у даўнюю пару,І цягнік хутчэй бяжыць дадому.Я навошта гэта гавару?Ці каму цікава што?Нікому.Мне ўжо за бяседныя сталыБегчы думкай,А нагой цягнуцца.ПаспяшаеМой настрой былыДа мяне дамоў,Як ніцы нунцый…
Вечар бацькавага вяза
Вечар бацькавага вяза нада мноюЗелянее, развінаецца, купчасціцца,Цішыню ліе,Як сырадой з ручасціка,Смутак сутак захінае гаманою.Над травою — над зялёнаю маноюВетах звісШчарбатым секачом над сечывам.Вечар мойСусрэўся з калыхлівым вечарам,Каб прыціхнуць за ягонаю спіною.Жаль пабраўся мой з журбою імянною,З бацькавай журбою непачутаю.І маўчыць,Не разлучыўшыся з пакутаю,Вечар бацькавага вяза над мною.
* * * Як цяжка было данесці буханку…
Як цяжка было данесці буханкуАд прылаўка да ганкуХаты,Дзе нішчымнічала паслявайна.Буханка —Жывая была яна.І ты трымаўся праз сілу,Бо, гарачая, так і прасіла,Каб ушчыкнуў яе,Каб упіўся ў яеНе толькі вачыма, —Як пазней,Калі з вечарынкі йшлі,Зразумела, не па зямлі,Гарачая не толькі ад скокаўДзяўчына…
* * * Вядома…
Вядома,Дом й пекла — рай.Хто болей любіцьСвой родны край,Ці жаўранак — у вясны прымак,Што пад мяжой,Нечужой,Зімуе,Ці шпак,Што ў цёплым выраі ўсмакПа незабытай шпакоўні сумуе?А песня раднейшая тая,Што краю ў душуЗалятае.
Маё паданне
Я думаю,Такое ёсць паданне:Зраселы бог паганскі ВададыхАд Перуна самога меў заданннеВаду святую падзяліць на ўсіх —ПароўнуПоўдню, поўначы і ўсходу,І захаду,Каб у вачах азёрКрывіцкі край раскалыхаў лагодуНябёсам хваравітым у дакор.Нясе з павагаю ваду святую,Як дарагую ношку,Вададых,Нясе ды чуе:Каня лямантуеІ жаўранак казыча сонны слых.Загледзеўся на ўзлескі, на паляны,На ўзгоркі, на спакойныя лугі,На параснік ад сіверу каляны,Тут, кеміў,Маюць спачываць багі.Ці захмялеў ад гукаў ды ад пахаў,Ды спатыкнуўся ён на ўсім хаду,Разліў ашчадны Вададых з размахуЎ мясціне нашай як не ўсю ваду.Ад утрапення аж прысеў пагорак,Дзе шчодры спатыкнуўся Вададых.Уся пераліваецца ў азёрахУшацкая зямля з часінаў тых.
Недарэмна
Недарэмна, відаць, садыРасцвітаюць у халады.Белы цвет —З чарнаты галля,Белы дым — з нематы былля.Трэба перакалець як след,Каб сагрэць чысцінёю свет.
* * * Кроў марна баіцца праліцца…
Кроў марна баіцца праліцца,Пайсці ў безыменны пясок.Ёй сніцца,Як хмарка раслінцы,Нясмелы яшчэ галасок.А той галасок паяднаеПарыў неадумны і клёк,І песню аб сінім Дунаі,І смутак палёў —Васілёк.Калоссямі трызніць іржэўнік,Рака помніць хвалі свае.І голас крывіАднакрэўнікЗ натоўпу вякоў пазнае.
Якушоўка
Мемарыяльны камень вырас цяжка,Дзе пасвіла маёнтак цішыня.БязважкаяСмугі зімовай дзяжкаСціскае стан разлененага дня.Снег за беспамяцце бялейшы зябне.Прыгледзься лепш —Убачыш Белавеж.Ніхто не звягне,Не зяхне, не зяпне.Ў каго спытаць:Ці ведаеш? Czy wiesz?Разгорнутыя над рыпучай цішайСтрэх шыферныя вокладкі відаць.Тут белы страхГатоў мяняцца нішайЗ зацятасцю, адчуўшы багадаць.Не тоіцца,Што вырасла на волі,Бяроза —Разгалінілася ўся.Тут сыпалі й на хвост сароцы солі,Хацелі чуць пра белага лася.Касілі цёмны луг касіянеры.Меў моцны дух набытак неслабы.Зірні:Няўжо на полі пасінелі,Як шыбеніцы —Вольныя слупы?
Каліновец
Як п’е гарэлку бедна басота,Згадаўшы чуллівасці грэшны смак,Спявае маркотна Зянон ПазнякКараткевічаву песню любімую.Ажно засаромелася пяшчота:І я самоту слязьмі не вымыю…Здалося,Ранішні КаліноўскіМарыську прымроіў,Адчуўшы скон.Зянон —Беларуссю саснёны сон,Што зноў пачувае сябеДзяржаваю.Хутчэй з плячэйЧужыя абноскі,Няколка йсці маладой атаваю.Тварыў бы, думаўСабе ў асалодуПаэта, мысліўца, мастак,АднакПазьняк —Як той перазяблы гракСагрэецца баразной узаранаю.Пан БогПаслаў каліноўца народуВярнуць душуІ Айчыну забраную.