Private-Bookers
Пасля Жыццё
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

Але неўзабаве паток чамусьці замарудзіў хаду, чым да-лей, тым болей людзі пачалі спыняцца. Некаторыя напера-дзе сыходзіліся шчыльней, рух пачаў заміраць, і было невя-дома: чаму? Пачуліся выкрыкі нязгоды ці, можа, пратэсту, і тады Ступак здагадаўся ў чым справа. Стараючыся не штур-хаць іншых, ён памкнуўся наперад, мінаючы найболей шчыльныя групы. У адным месцы прабег па тратуары пад но-сам у заклапочаных, спатнелых міліцыянтаў, якія таксама напружана ўзіраліся наперад. I тады яму стала відаць пера-шкода. Шэсьце ўперлася ў шчыльныя, бы спрасаваныя, тры шэрагі АМАПу, што ад сьцяны да сьцяны будынінаў выцяг-нуліся ўпоперак прасьпекту.

Ён і яшчэ праціснуўся наперад, каб лепей бачыць, што там робіцца. Аднак бачна было ўсё ж няшмат, чулася гама-на, мабыць кіраўнікі гэтага шэсьця спрачаліся з таўстым міліцэйскім палкоўнікам, што незразумела хрыпеў у трубу мегафону. За ім замерла сьцяна амапаўцаў - блішчастыя шчыты ля ног, шлемы-скафандры на галавах, грудзі ва ўсіх расьпіралі бронекамізэлькі, у кожнага чорная палка ў пра-вай руцэ. Але што былі гэтыя шчанюкі перад аб’яднанаю сі-лай тысячаў, акрыленых адзінаю мэтай свае праўды? Іх мож-на было сапхнуць за адну хвіліну. Нехта нават і крыкнуў з на-тоўпу штосьці накшталт «наперад». I тады раптам людзі збоч вуліцы неяк незразумела хіснуліся, воддаль страхавіта закрычала кабета. Ступак азірнуўся - з завулка ад пошты, клінам расьсякаючы натоўп, урэзаўся атрад амапаўцаў у кас-ках і са шчытамі. Гэтыя адразу ўзяліся працаваць даўжэз-нымі чорнымі палкамі - малаціць усіх без разбору, хто трапляў ім пад рукі.

Натоўп калыхнуўся ў адзін бок, у другі, некоторыя кінуліся назад - пад сьцяну будынку пачтамту, але і там не-вядома адкуль узяліся амапаўцы - ці не з дзьвярэй пачтам-та. Неўзабаве іх стала, здалося, ня меней, чым дэманстран-таў, яны расьсякалі натоўп на часткі і білі, калашмацілі, валілі на асфальт людзей - мужчынаў і жанок, хапалі, камячылі сьцягі і плакаты, якімі некаторыя спрабавалі ад іх бараніцца. Над вуліцай узьвіўся бязладны, зьдзічэлы крык і лямант; жаночы плач перамяшаўся з роспачнай мужчынскай лаянкай, і невядома было, хто лаяўся. Падоб-на, і тыя, і гэтыя.

Пасьля хвіліны зьбянтэжанасьці Ступак зразумеў, што трэба адсюль «ірваць кіпці». Ды, мабыць, зразумеў тое спазь-

нела. Першы ўдар гумовай палкай па сьпіне змусіў яго хіснуцца, ён спатыкнуўся аб кагось, хто ужо ляжаў на ас-фальце, але ўтрымаўся, ня ўпаў і пасьпеў азірнуцца на таго, хто яго выцяў. З-за выгнутага плаксіглазавага казырка ў яго ўтаропіўся счырванелы ад поту твар маладога амапаўца.

У той момант новы ўдар па плячы змусіў яго аж пры-сесьці ад болю. Ратуючыся, ён галавой наперад кінуўся праз парадзелы натоўп - прэч ад гэтых забойцаў. Але, му-сіць, ён прамарудзіў, упусьціў момант, і на яго накінуліся трое ці болей у касках. Каб уратавацца, ён з усяе сілы штур-хануў бліжэйшага са шчытом, які з металічным бразгатам паляцеў долу. Ступак што было сілы ірвануў па вуліцы да-лей - праз паблытаны ў бойцы амапаўскі шэраг на сусед-нюю вуліцу.

Сьпярша ён бег, чуючы, як там, ззаду, лемантуе, вые і лаецца нядаўна яшчэ такое мілагучнае шэсьце, і недзе за скверам равуць рухавікі міліцэйскіх «Камазаў», што, ма-быць, падвозяць падмацаваньне АМАПу. Ці адвозяць схо-пленых і пабітых. Побач абмінуў яго малады даўгалыгі хлопец у белай скрываўленай кашулі, што, азіраючыся, уз-рушана прамаўляў: «Шакалы!.. Шакалы!..». «Шакалы!», - сказаў сабе ў думках і Ступак, кіруючы сьледам па тратуа-ры. За імі, аднак, чамусьці ня гналіся, і ён пайшоў цішэй. Поруч беглі і яшчэ людзі, што вырваліся з тае пасткі, хтось з рэдкіх сустрэчных спалохана пытаўся, стоячы пад аб-дзертай сьцяной: «Што там? Што?».
– «Ідзі, паглядзі!», - са злосьцю кінуў Ступак пенсіянеру з радамі каляровых планак на борце пацертага пінжака. Надта балела плячо, ён ледзьве варушыў рукой, думалася, ці не паламалі яны яму косьці? Трохі, аднак, спакайнеючы, завулкамі і пуст-камі нарэшце дабрыў да свайго падворку.

На шчасьце, ля гаражоў не было нікога, мусіць, гаражні-кі з раніцы разьехаліся па сваіх дачах-гародах. Ступак адна-руч ледзьве адамкнуў нутраны замок і, зашчапіўшыся, аб-лёг на сваю раскладуху. Самы час было расслаблена ўздых-нуць і застагнаць - так балела плячо. Але ён стрымаўся пры думцы, што яго могуць пачуць і толькі ў думках выла-яўся. Усё ж, мабыць, яго там згледзелі, можа, хто са знаё-мых, і хоць ён уцёк, знайсьці было няцяжка. Ён ведаў, што ў іх усё на ўліку: усе адрасы і прыкметы, сьведкі, стукачы, сексоты. Хіба ад іх схаваешся?

Ціха варочаючыся ад болю на рыпучай раскладусе пры зачыненых дзьвярах, ён услухоўваўся ў кожны гук-шолах знадворку. Чуў, як прыехаў на старой «Волзе» і адчыняў свой гараж Сазон. Лепей Ступак хацеў бы ўчуць траскотны гук рухавіка «Запарожца» Плешкі, ды таго не было, можа, заначуе на агародзе. Што рабіць далей - было невядома, мабыць, у гаражы доўга ня ўседзіш, паныла думаў Ступак. Зьехаць на вёску ці што? Але каб зьехаць, патрэбны грошы, хаця б на білет. Зноў жа, калі будуць шукаць, дык знойдуць і ў вёсцы — гэтыя ўсё могуць. Наконт зыску яны майстры, якіх ня ведае сьвет. Ступак прыгадаў, як некалі ў войску на дзьвярах іхняй прыбіральні нехта цьвіком надрапаў «Брэжнеў - мудак». Зьявіліся сьледчыя па асабліва важных справах, паўгода вялі сьледства, ператрэсьлі казарму, пера-цягалі ўсіх у хітры дамок контрразьведкі, а знайшлі. Пры-перлі, дык сам прызнаўся - першагодак з Мардовіі пакрыўдзіўся на старшыну і надрапаў тыя два словы - на сваю галаву.

Усё ж неяк Ступак перабыў тую ноч, спаў трывожным сном падбітага птаха - то засынаў, то прачынаўся, спрабу-ючы як зручней уладкаваць балючую руку. Душу апякала крыўда і злосьць: што ж гэта робіцца? За што? Што ён па-

рушыў, каму ён прычыніў шкоду? Завошта яго хацелі ска-лечыць? Выцялі па тым самым плячы, дзе яшчэ віднеўся сьлед-шнар ад душманскае кулі. Але ж гэтыя - не душма-ны, гэта ж свае. Хто ж іх так нацкаваў на мірны народ, чаму яны сталі карнікамі?

Але хто нацкаваў, было вядома. У гэтай краіне ўсё доб-рае і благое рабілася па камандзе аднаго чалавека. Усё за-лежала ад яго. Прачнуўшыся неяк пад ранак, згаладнелы і спакутваны ад болю ў плячы, Ступак раптам сьцяміў, што яго трэба забіць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка