Калеснік Уладзімір
Шрифт:
Мы бачым тут прыклад таго паэтычнага адкрыц-ця, якое азарае душу нечаканасцю і ўцягвае чытача ў роздум над трагедыйнай веліччу чалавека, яго лёсу.
Але што ж атрымалася ў цэлым? Паэт не справіўся з кампазіцыяй пачатку, напісаў гэты ключавы кампанент ніжэй, чым мог бы напісаць. Нешта падобнае мы сустракаем і ў іншых вершах, дзе нельга не спаткнуцца на такіх радках, як «гнблн букн в бреду», «что от старости мшист», «зуммерат земля и высь». Можна падумаць, што адукаванаму мастаку не дае спакою нейкае фатальнае заяданне мовы і густу ў пачатку работы над творам. Але ж у зборніку ёсць вершы, пачатыя нават бліскуча, напрыклад:
— Тетя Га-а-ша! А тетя Га-а-ша! — Сквозь березник, Сквозь шум ольхи, Когда в избах огонь погашен, Стоголосо зовут петухи. И упругое эхо тычется В копны сена, В окна, В плетень, Тетя Гаша — Колхозница-птичница Начинает Рабочий День. (23)Тут прыведзены зачын і канцоўка. Няцяжка заў-важыць, што яны добра зроблены і ўзгоднены паміж сабой так умела, што на сэнсавай пераклічцы па ўзору «загадка — адгадка» трымаецца задума і эстэтычная ідэя твора.
Якая ж выснова? Якую параду можна даць аўтару? Працаваць, замацоўваць тое лепшае, чаго ён здолеў дасягнуць, пераадолеўшы бар'ер каляндарнай рыторыкі, замацоўваць і развіваць здабыткі такіх вершаў, як «Граннца», «Сосновый дом», «День Победы». А для гэтага трэба глыбока ўсвядоміць свае слабасці.
На сходах брэсцкай літаратурнай сябрыны абмер-каванне новых вершаў М. Цялічкі бывае звычайна павучальньім для моладзі. Багацце матэрыялу і тэматыкі, суровы і патрабавальны, можа, часам лішне чсрствы маральна-этычны тып ацэнкі жыцця — усё гэта прымушае думаць, спрачацца маладзейшым за Цялічку паэтам. Моладзі, якая засвоіла раскаваны стыль лірычнага выказвання, што стаў модным у 60-я гады, карысна задумоўвацца і аб граніцах раскаванасці, хай не такіх вузкіх, як у Цялічкі, але ўсё ж...
Калі гаварыць пра «новы стыль», яго здабыткі і ператрымкі, дык ля берасцейскага літаратурнага вог-нішча прызнаным носьбітам таго і другога доўгі час быў Мікола Купрэеў (як ні дзіўна, таксама, як і Цялічка, літаратурны «хроснік» Міколы Засіма).
Успрыманне чалавечага быцця ў Купрэева. абвострана да самага надрыву. Паэт гэты ішоў у літаратуру нялёгка, мяняў жанры, пераходзіў ад паэзіі да прозы, вяртаўся ў паэзію. Так і засталася ў яго схільнасць спалучаць паэзію з прозай, прыжылася, як нейкі спецыфічны ягоны купрэеўскі сакрэт блізкі па стылю і манеры да твораў А. Вярцінскага. На празаічны, як шэрае грубае палатно, фон рука паэта, адукаванага філолага (М. Купрэеў закончыў літфак Брэсцкага педінстытута), знарок нязграбна і абыякава або паспешліва шпурляе яскравыя мазкі метафар ці асацыятыўных параўнанняў. Так азартны прадавец рассыпае брыльянты на чорным моршчаным бархаце, каб здзівіць і ашаламіць пакупніц. Спантаннасць выяўлення абвостраных пачуццяў чалавека, які чамусьці перанатужыў сваю эмацыянальнасць, і яна ўжо не вяртаецца да колішніх нармальных дыяпазонаў,— характэрны каларыт лірыкі Купрэева. Ён сутыкае на сцежках быц-ця паэзію і прозу, красу і брыдоту, цнатлівасць і бруд. Прытым гэтыя сутыкненні часам такія рызыкоўныя, што ў душы з'яўляюцца дысаніруючыя рэакцыі, якія пагашаюць адна другую, пакідаючы адчуванне збянтэжанасці і патрэбу ў ахоўных рэакцыях: густ хоча пратэставаць супраць бесцырымонных выпрабаванняў.
Лірычны ж герой аказваецца чулым, нават чуллівым, але загартаваным. Ён лёгка гаворыць людзям колкія сентыменты або павучальныя сентэнцыі, адчуваючы, што ў кантэксце спавядальнага напружанага самавыяўлення чуллівасць самапрызнанняў і банальнасць старых ісцін не будзе заўважана:
... быў хлапчуком — пасталець хацелася, выйшаў за трыццаць — юнацтва схацелася. Стаў паміраць — жыць захацелася...99Працягваючы тэму «юнацтва схацелася», у вершы «I за нас» Купрэеў выяўляе змарнаванае вайною дзяцінства так тонка, што Пімен Панчанка, аўтар хрэстаматыйнага верша «Дзеці вайны», напэўна, прызнае права паэтаў пасляваеннага прызыву на працу ў гэтай тэме. Пра дзяцей вайны П. Панчанка пісаў прачула, але бачыў іх пакуты з вышыні свайго салдацкага ўзросту:
Ім самалётам здасца кожны бусел, Пажарам здасца кожная зара100.У Купрэева дарослае ўжо тое былое дзіця вайны раптам ловіць сябе на дзіцячых жаданнях: «Калі ўчую на вуліцы смех дзяцей, іх гульні, так хочацца босым да іх пабегчы... Ды не бягу на вуліцу. Сорамна. Скажуць: здурэў». I герой абмяжоўваецца ўздыханнем. Звяртаючыся да дзяцей, наказвае: «Ганяйце мячы, бегайце... і за нас». Вось ледзь не ўвесь верш. Празаічны па форме, не прычэсаны рыфмамі, ён цераз расхрыстанасць формы выяўляе, як зіхоткае свячэнне самацвету,— задуму сапраўды вершавую, сапраўды паэтычную.
I ўсё ж Купрэеву, па крайняй меры ў першым зборніку, не ўдалося пераадолець пэўных скрыпаў і хрыпаў, характэрных для надвярэджанага густу. Нават у адным з лепшых вершаў паэта «Калі хочаш наведаць мой край», дзе так хораша раскрыта прывабнасць прыроды, народных звычаяў і побыту Палесся, нават тут канцоўка рэжа вуха пэўнай нетактоўнасцю: «...ад бруду, калі ён ёсць, яшчэ здаля ногі свае выцірай, рукі свае выцірай — калі хочаш наведаць мой родны зялёна-блакітны край». Асабліва гэтае «калі... ёсць». Пэўная знарокавасць, штучнасць маналога, уяўна-паэтычная мройнасць і неапраўданыя агрубленыя заземліванні эмоцый у пагоні за «дыяпазонам» — вось што аслабляе эстэтычную вартасць збор-ніка, значную частку якога маладыя даследчыкі вершаванай тэхнікі разабралі на цытаты.
Пасля першай кніжкі ў Купрэева пачалася зацяж-ная творчая дэпрэсія. Сімптомы яе можна было адчуць у тэксце зборніка, але праявы дэпрэсіўнасці былі прыняты некаторымі крытыкамі за паэтычную арыгінальнасць.
Нізкі вершаў, апублікаваныя Купрэевым нядаўна, дазваляюць, на шчасце, сказаць пра новае творчае ажыўленне. Сярод апублікаванага ёсць верш, які з поўным правам можа заняць месца ў сучаснай анталогіі,— гэта верш пра балючую памяць вайны. Мабыць, ніхто з паэтаў, акрамя Купрэева, не асмеліўся б на такую рамантычную жорсткую чуласць — вызваць з брацкіх магіл трох франтавікоў, з-пад Курска, Варшавы, Берліна, прывесці ў родныя хаты, даць ім выказац-ца і адправіць назад — у трагедыйную несмяротнасць: