Калеснік Уладзімір
Шрифт:
Прырода ў Алеся Разанава — гэта маса экспанатаў, на якіх ён асэнсоўвае і спасцігае вытокі жыцця, яго першасныя праявы:
Праз лясы сцяжына тчэцца — Каляіна, Капыток... Там маленства чалавецтва. Там пачатак. Там выток114.Паэт спрабуе злівацца з прыродай, толькі неяк не раствараецца ў ёй — галава яго застаецца цвярозай, а позірк пільным. Яму трэба спазнаць сутнасныя сілы, схаваныя за тлумам з'яў і здагадак. Лясы, бары асвяжаюць душу, так было спрадвеку, пра гэта пісалі класікі, аднак жа лес Разанава ставіць такія каварныя пытанні, якія паэтам прадатамнай эры здаліся б недарэчнымі:
Лістом кранецца да шчакі ён, ад якога не адрокся. Тут як сафізмы — ваўчакі, баравікі, як парадоксы115.У вершы «Дрэвы» паэт вядзе нас да тых развілкаў на шляхах эвалюцыі, дзе расліны разышліся з жывёламі. Звяртаючыся да царства раслін ад імя людзей, ён кажа:
Вы засталіся шумліва расці ўвышыню і ўглыб, каб рушылі мы шчасліва дарогаю птушак і рыб. Мо быў бы наш крок дарэмны і ўсхліпам быццё сплыло, калі б, паміраючы, дрэвы не слалі сваё цяпло, калі б не паілі нас ветрам у душныя ночы і дні, калі б не ішлі у нетры шурпатыя іх карані116.Такім чынам, запрасіўшы чытача ў лес, паэт пры-вёў яго да карэнняў быцця і там паказаў парадаксальную рэч — дачалавечы гуманізм, бо як інакш назваць высакародную ахвярнасць раслін у адносінах да фауны? На высакароднай ахвярнасці стаіць жыццё. Стаяла нават да чалавека! Уладзімір Караткевіч разгарнуў гэтую тэму ў «Чазеніі», Разанаў дадаў яшчэ адзін парадокс, прытым цвярозы і папераджальны: парушэнне тых «прагуманістычных» першасувязяў у сусвеце затрымала б поступ жыця. Дык вось дзе, аказваецца, прычына і вытокі гэтага «дачалавечага» гуманізму — у небяспецы парушыць адвечныя сувязі, на якіх трымаецца жыццё ўвогуле. Канчаецца філасофскі маналог Разанава нечаканым заклікам, па-школьніцку запазычаным са статута Таварыства аховы прыроды,— беражыце лес!
Малады паэт сам як бы не вытрымаў да кацца напружання думкі, да якога давёў лірычнага героя ў сярэдзіне верша, ды вярнуўся ў прадметную яснасць практычных зносін.
Вядома, гэта толькі часовы спад, як бы супачын. Герой пойдзе зноў — у нетры жыцця спасцігаць яго тайны тайнаў.
Далейшыя крокі ў філасофію жыцця нам давядзецца прасочваць на творах, прысвечаных нават не царству жывёл, а царству царстваў — чалавечаму грамадству і яго цудоўнаму вытвару — свядомасці. У вершы «Лес» гэтая далікатная сфера была азначана сімвалічным вобразам блакітнага лесу, пра які паэт, адкінуўшы сваю звыклую пэўнасць, сказаў у скрусе: «Мне ў лес блакітны не ўвайсці». На наша шчасце, гэта аказа-лася толькі жэстам сціпласці:
Упарта зманлівы і скрытны, не захаваўшы дробных рыс, прыпаднясе нам лес блакітны сябе самога у сюрпрыз117.Значыць, увайсці цяжка, але і застацца збоку нельга, даводзіцца ўлучаць рэдкія часіны, калі таемны свет духоўнасці сам захоча раскрыцца. Калі ж і як уступае свае глыбінныя сакрэты «ўпарта зманлівы і скрытны» чалавечы лес? Аказваецца, ён робіць гэта цераз выдатных людзей, чыёй дзейнасцю сам ён абнаўляецца, змяняе, удасканальвае сваю жыццёва-гуманістычную сутнасць. Адкрыцці геніяльных людзей, гэтых парламенцёраў блакітнага лесу, і ёсць форма самараскрыцця грамадскай свядомасці.
У творах Разанава паўстае шэраг вялікіх постацяў, светачаў чалавецтва і вялікіх гістарычных падзей. На першым плане стаіць вобраз Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі. Адсюль, як праменні ад сонца, адыходзяць у мінулае і сучаснае іншыя вобразы — Тамаза Кампанелы, дзекабрыстаў, Кастуся Каліноўскага, Паганіні, Ван Гога, а да нашых дзён і далей у будучыню крочаць неназваныя героі ваенных і мірных пераўтварэнняў свету — «Змагар», «Празорца», абаронцы Брэсцкай крэпасці і зусім юныя неўтаймаваныя эксперыментатары, якія не баяцца яшчэ сказаць: «Я маю права ўсё закрэсліць і потым нанава пачаць» —
Ўпляліся профілі вялікіх, абрысы дрэў і гарады у запаветныя разлікі і ў лічбаў важкія рады!..118Адбор імён, падзей і праблем, хоць ёсць тут пэўная стракатасць, у цэлым добра гаворыць пра ідэалы аўтара. Праўда, для высвятлення канкрэтных рыс ідэалу чалавека і ідэальнай «эстэтычнай» падзеі ці перажывання неабходна паглыбіцца ў самыя творы.
Вершы пра Леніна... Фантазія паэта выводзіць вобраз Леніна за рамкі канкрэтнай гістарычнай эпохі: «Ленін — гэта мы», а мы — армія прагрэсу, «сілаю ягонаю свет пераўтвараем». Абстрагаванне ад канкрэтных чалавечых рыс Ільіча і гістарычных падзей спатрэбілася Разанаву для публіцыстычнага тэзіса, для сцвяр-жэння ідэйнага пашпарта яго пакалення. Ленін — гэта сцяг той кагорты эксперыментатараў, пераўтваральнікаў свету, да якой залічвае сябе паэт. Іншыя вобразы выдатных людзей дапамагаюць удакладніць рысы маладога пакалення, яго запаветы і здабыткі.
Некаторая разнамаснасць імён выдатных людзей, на якіх спыніўся А. Разанаў, вынік шырыні прынцыпу, пры дапамозе якога ён акрэслівае выдатную асобу. Вялікі чалавек — гэта творца. а пладамі творчасці могуць быць і утопія, і навуковая тэорыя (Кампанела — Ленін), вялікія мастацкія адкрыцці і вялікія грамадскія ўчынкі (Паганіні, Ван Гог — дзекабрысты, Каліноўскі). Мастацтва — таксама дзейнасць, перш за ўсё дзейнасць. Паганіні ў Разанава — не толькі чарадзей скрыпкі, а бунтар, «пракляты папаю скрыпач»; Ван Гог — нават не жывапісец, а наогул вынаходнік, нейкі алхімік, «што вызваліў агонь». Мастакі і рэвалюцыянеры — людзі аднаго складу, гэта наватары, надзеленыя неўтаймаванасцю душы. Яны маюць доступ у зялёны і блакітны бор, як і сам паэт: