Private-Bookers
Зорны спеў
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:
I любіць ажно да болю, Як матулін голас, Беларусь, і сонца, й долю... Лёс мой, цяжкі колас! (38)

У вершах алегарычнага плана «Жыла-была рака», «Адліга», «Вучуся ў дрэў» псіхалагічна тонка асэнсоўваецца дыялектыка душэўных рухаў, якія спадарожнічаюць набліжэнню чалавека да знешняга свету. Смела і па-свойму цікава выкарыстоўвае Ніна Мацятті падтэкст. Яна рашуча адхіляе просталінейнасць, просіць чытача быць субяседнікам, сябрам па роздумах, саўдзельнікам па ўяўляемых знешніх і ўнутраных учынках. Паказальны ў гэтым сэнсе верш, які цалкам пабудаваны на падтэксце, верш-водгук на трагічную пагібель экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11»:

У дубы, У дубы найчасцей б'юць маланкі. Скамянела ў жалобе Зямля. ...У палескай хаціне шпачок-немаўлятка — Бачу — цягне да цацкі свае ручаняткі, Да міжзорнага карабля. (26)

Патрэба ў гераічным, высокім, якое спачатку нават жахае сваёй незвычайнай магутнасцю, але потым, падпарадкоўваючыся вышэйшым законам жыцця, нясе свету вызваленне ад спрадвечных загадак, пакутлівых пытанняў, дае радасць пазнання і веру ў сябе — з'яў-ляецца крыніцай натхнення паэтэсы. Тое, што прыве-дзеныя тут радкі верша аказаліся прарочымі ў прамым сэнсе, мажліва, і выпадковасць, але ў шырокім сэнсе яны заканамерныя. Нядаўна свет стаў сведкам, як узгадаваны ў палескай вёсцы юнак павёў зорны карабель па арбіце пазнання Сусвету. Гэта лепшае пацвярджэнне жыццёвасці летуценных прадбачанняў палескай дзяўчыны, паэтэсы з Белаазёрска, Ніны Мацяш.

Амаль палавіну зборніка «Удзячнасць» займае гістарычная паэма «Алекса Доўбуш». У ёй прадаўжаецца размова пра гераічнае. Болып таго, як мне здаецца, твор дае выйсце нейкай затоенай патрэбе аўтара выжыцца ў знешніх учынках, апынуцца ў віры прыгод, небяспекі, нават анархічнай бескантрольнасці, хоць менавіта гэтай бескантрольнасці яна і баіцца даць ход хоць бы ўскосна цераз прыгоды атамана карпацкіх разбойнікаў Доўбуша.

Узбунтаваны прыгонны халоп, горды вясковы дзяцюк надзяляецца ў паэме душою інтэлігента, заглыбле-нага ў поцемкі разбойнага сумлення, поўнага ваганняў і трагічнай тугі. Дэманізм, як фатум, нявечыць яго волю, паралізуе дзейнасць. Вобраз Доўбуша мае прьь кметы старой рамантычнай схемы, і, на маю думку, гэта зніжае яго гістарычную і сацыялькую канкрэтнасць, буяную самабытнасць:

Прэч, здрадлівыя цяжкія сумненні, Што кроў бязвінных на маім сумленні — Сто крат крывёй віноўных адкуплю!.. (56)

Аднак не адкупіў. Сумненні, рэфлексіі падрывалі яго аўтарытэт у вачах апрышкаў, а жаданне спалучыць разбойнае рамяство з каханнем да Марычкі скончылася пагібельна. Доўбуша застрэліў цераз дзверы ашуканы сапернік-муж. Гэтая жыццёвая сітуацыя, як я думаю, не надаецца да ясных маральных ацэнак накшталт шкадавання Доўбуша. Гэта адна з тых цяжкіх сітуацый, пра якія трэба проста маўчаць, каб не збрыдзіць гаворкай парываў, якія нехта аплаціў смерцю, нехта вечнаю адзінотай, а нехта смяротным грахом забойства — так менавіта ўспрымалася та.ды падобнае дзеянне.

Матэрыял і тэма паэмы Ніны Мацяш пераклікаецца з вядомымі вершамі Максіма Танка пра карпацкага разбойніка Яносіка і з паэмай Алеся Бажко «Татры». Паэтэса, зразумела, імкнецца быць самастойнай, але гэта ёй удаецца не так добра, як у вершах. Мабыць, таму, што не асвойвае як след гэтай і яшчэ больш даўняй польскай літаратурнай традыцыі — паэм Казімежа Тэтмаера «Як Яносік гуляў з царыцай» і Бруна Ясеньскага «Сказ пра Якуба Шэлю».

У тканіне паэмы чаргуюцца вытрымкі з гістарычных дакументаў і вершаваныя строфы, у якіх асэнсоў-ваюцца або расшыфроўваюцца, часам абыгрываюцца дакументальныя звесткі і факты. Ацэнкі Н. Мацяш цікавыя адметнай, далікатнай жаноцкасцю. Вартасць гэтых ацэнак ляжыць нават больш у чысціні маральнага тону, чым у гістарычнай кампетэнтнасці і смеласці. Адчуваецца лішняя прывязанасць аўтарскага маналога да зместу дакументаў, паэтычная фантазія часта як бы скараецца перад грубаю вымовай фактаў жыцця і змагання, баіцца класці іх на шалі эстэтыкі і маралі. Не апраўдана і не прымальна ўвядзенне «жыўцом» гуцульскіх каламіяк. Беларусу яны зразумелы, хоць гучаць несамавіта. А як бы справіўся з імі, скажам, літовец?

Менавіта ў тых мясцінах, дзе аўтар смялей пераў-тварыла фактаж дакументаў і аўтэнтычныя творы кар-пацкага фальклору, паглыбляючыся ў сутнасць жыцця, людскіх лёсаў і спраў, там яе сустрэлі ўдачы. Удалася сцэна любоўнага спаткання Доўбуша, арыгінальна намаляваны велічныя горныя пейзажы, ёсць трапныя выказванні аб жыцці і людзях. Сярод іх такое вось выслоўе: «Адно спрадвеку ведама: паток, народжаны гарою, крышыць горы».

Хочацца аднесці гэты вобраз да паэзіі Ніны Мацяш, якая з патоку перарастае ў рэчку. Шырэнне берагоў і паглыбленне рэчышча бачна ў новых нізках вершаў, якія пачынаюць складацца ў трэці зборнік. Ён абяцае быць далей заглыбленым у філасофію быцця і пазнанця. На новай інтэлектуальнай вышыні асэнсоўвае паэтэса сувязі з генеральным рэчышчам жыцця — творчай дзейнасцю — ў вершы «Арабіны». З роздумаў аб сутнасці жыцця, з сумненняў, ці належны «працяг у часе нечых існаванняў» складае жыццё лірычнага героя, нараджаюцца такія, у стылі Чурлёніса, асацыяцыі:

Я чую, чую: плодная вада Упарта акрынічвае карэнне Маё; і я — за продкаў, за сябе — Распростваю спіну, увысь цягнуся. Ідуць у задуменні, не ў журбе, У песню арабіны Беларусі.

Можна быць пэўным, што Ніна Мацяш не адмовіцца ад уяўлення, што паэзія як эстэтычнае дзеянне і пазнанне мае сваім аб'ектам тонкую сферу чалавечых адносін, тут, у гэтай сферы, і яе адкрыцці, яе навука, яе радасць.

Чалавечы бор

Неяк нечакана і нават дзіўна, што сёння, калі ледзь не кожны паэт-пачатковец прывучае сябе ўпадаць у натхнёнасць, уяўляючы, як ляціць у касмічным бяз-межжы спадарожнік Зямлі ці сама Зямля, спадарожніца Сонца, калі на «касмічных» аб'ектах трэніруюць фантазію члены школьных літаратурных гурткоў, Алесь Разанаў, адзін з прадстаўнікоў інтэлектуальнай плыні ў беларускай паэзіі, свядома ўнікае касмічных рэквізітаў. Вось ён вядзе чытача ў звычайны лес. Праўда, у гэтым лесе прапануе шукаць аб'екты філасофскага пазнання — дыялектычнае сумяшчэнне і напружаны рух трох стыхій: флоры, фауны і чалавека з яго бядоваю свядомасцю.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 87
  • 88
  • 89
  • 90
  • 91
  • 92
  • 93
  • 94
  • 95
  • 96
  • 97
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка