Евангелле ад Мамы - Барадулін Рыгор — читать книгу онлайн
Страница 10 из 40
Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.
Прыйшла Ілля,Нарабіла гнілля.След матыляДрыжыць ля былля…Прыйшла ІлляПа вішшу, па грушшу,Укінула ў рэчку ільдаНа самае дноІ ў маю душуЗаадно…
* * * Берагам асачыста й палынна…
Берагам асачыста й палынна.Востраў недзе ў нябёсах плыве.Свет трымаецца на галаве,Перакулены ў возера Пліна.Чаратоў чапурыстых чупрынаЧэшацца аблянелым вяслом.Ціша мокрым аерным вузломПрывязана да возера Пліна.Зорка пыхнула, быццам пыліна,Затухаючы глуха ў бузе.Сумны човен сутонне вязеЦіхаплынна да возера Пліна…
Сасна
А дрэва з майго гараскопа — сасна.І я падрастаў, гледзячы на сасонкі.І восень з арэхамі несла ясёнкі.Бор шчыры дзяліўся лясінамі наСасновыя йзрубы, сасновыя тронкі.Жывіцы хацелася стаць бурштыном —І з мяккага цвёрды характар рабіла.Сякера сасне сукаватай грубіла.Хадзіў буралом медзвядзём-шатуном,І рэха будзіць баравіны любіла.Пашыць небаверхі шацёр з цішыні,Здаецца, калолася кожнай іголцы.Пярэчыла сойка ў стракатай саколцы.Чакай, памінкі,На зрэзаным пніЛічыць маіх год перацятыя колцы.
Помах
Я ад’язджаў.Было відаць далёка.Прысады адбягаліся разгала.На развітанне ўшацкая сарокаЎ дзве хустачкі бяленькія махала.Яшчэ бялелі стрэхі беластога.Хусцінкай ахіналася завея.У валачобніка немаладогаДасюльАд помаху ў душы святлее.
Навелы
Імёны жанчын забытыя,Як затанулыя караблі,Усплываюць з мулкага днаПамяці аўдавелае.І дні, што ў бяссонных чаўнахСанетамі ранішнімі плылі,Вечарэюць у ссохлым былліЗмаркочанымі навеламі.Паперагаралі зоркі.Туманы засталіся ў сведках.Вачыма прыцьмелымі,Чытач пасівелы,Пры знерваваных электрасвечкахСтарайся нанач спакойнаПерачытаць навелы…
Беларускія татары
Якаву, сыну Адамаваму, Якубоўскаму
На Белаусь нашэсце вашаеВітаю,Мірныя татары!Вы дбалі —Будавалі, важылі,Аблокаў пасвілі атары.Былі гароднікамі ўпартымі,Кажушнікамі, макалямі,Прэч гора адганялі жартамі,Кулямі смутак затулялі.Вы засланяліся правіцаюКайданнікамі на этапах,Вы мову збераглі крывіцкуюІ ў сэрцах вашых,І ў кітабах.Пытанне ўсім на вуха дыхае:Каму зашкодзілі,Скажэце,Татарскія магілкі ціхія,Маладзічковыя мячэці?Хапіла ж нашым мовамСмеласці,Сышоўшыся, не разгубіцца,А ў маладой паразумеласці,Як дзвюм крыніцам,Светла біцца.На Шчары,Нарачы,На СвіцязіСхаўрусіць хайЗ салам алей кум.Татары!Множыцеся й пладзіцеся,Вы нашыя.Салям алейкум!
Квактуха
Расія, як тая квактуха,Сядзела трывала й глухаНа яйках, а выявілася —На мінах,На яйках курыных, качыных,Гусіных, арліных, —Усе пад сябе падграбала,А ўсё здавалася мала.Растапырвала крылы смелаІ клопатаў мець не мела,Пакуль у сценкі шкарлупакНе дзюбнулі шыльцы дзюбак,Не вылупіліся без татыКраняты, качаняты,Гусяняты, арляняты.Каго прывабіў ставок глыбокі,Каго да сябе запрасілі аблокі,Каго паклікалі высі,Адны кураняты,Пыл упадабаўшы ўзняты,Каля сметніка засталіся.Застаецца пашкадаваць квактуху —Ні пер’я, ні пуху!
Чырвоныя акуні
Міхасю Рагалевічу
Божа, душу памяні,Калі яна ёсць у рыбіны.Чырвоныя акуні,Як дзве калючыя глыбіны.Нож у няцвёрдай руцэ.Кут пазірае іконаю.Яшчэ акуні ў лусцэ,Ад прадчування чырвоныя.Адлучаныя ад глыбіні,Ратунку ў ракі не просячы,Чырвоныя акуніВачыма змяркаюцца ў роспачы.
Ад пошты адлік свой шлякатыДарога вядзе трывала.А я канец і пачатакСваіх дарог як могПрывязваў, бывала,Да парога матчынай хаты.Цяпер дарогі маеПачынаюцца ад хаты тае,Дзе ні дзвярэй, ні парога,Адкуль мяне, ўжо старога,Не сустрэне мама.Дзе, ўпоплечкі выгарбіўшыся,ТаксамаЗарасце травой вінаватаІ мая апошняя хата.