Евангелле ад Мамы - Барадулін Рыгор — читать книгу онлайн
Страница 9 из 40
Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.
Трава —Гаспадыня-парадніцаПарадак ва ўсім прызнае.Купалле,Сёмуха,Радаўніца —Зялёныя служкі яе.Трава засцілае наўколУсё,Як сурвэткаю стол.Чмялю ў муравеГдзецца гусцей.Самоце святлейЧакаць перавозчыка.Засланы стол —Вельмаваць гасцей,А голы стол —Абмываць нябожчыка.
* * * Ноч выбралася спаць…
Ноч выбралася спацьНа маміным двары.Врнулася здалёкЗдарожаная звычка.І чуе бацькаў вяз,І чуе сад стары:Пара! Бяжы дамоў,Лісічка — Дамінічка!Я адыходжу ў змрок,Падвойны цень дачкі.Садовымі зрабіцьЦярплівасць можа дзічкі.На яблыкі гляджу,Яны — як кулачкіАтожылка майгоЗмяркання — Дамінічкі.Стук яблыка ў травуУ сон глухі вазьму.І падрасце, як сад,Той хлопчык невялічкі,Што яблыкі ў смузеУбачацца яму,Як смелыя грудкіСвітальнай Дамінічкі.
* * * Возера пры дарозе…
Возера пры дарозе,Дзе любіць спыняцца Быкаў,Калі едзе ў Вушачу.Зыбістая балацявіна.Чарнахмыз развідніваецца ўсмешкайДвух конскіх зубоўЗ перагаментнага чэрапа,Што прэе ў бузеПа самыя сківіцы.На сцежцы ў сухой ігліцыПрыглушана цьмееМлечны шлях мурашыны.Усё ахінаеХаладнаватым спакоемЛясны космас,Які, набраўшы ветру ў рот,Вучыцца вымаўляцьПукатае слова возера.
* * * Кактуса, спякотай абсмаленага…
Кактуса, спякотай абсмаленага,Усівярэлы сваяк,У сенцах лета цвіце дзядоўнік,Засаромеўшыся, як дзед,У маладую закаханы да пасівення.І гэтакі ён расчулены,Ажно забыўся,Што мусіць калоцца.Хоць прыкладай да раныБурачкова-юлёвы цвет.Адцвіўшы,Дзядоўнік спахопіццаІ будзе суровасцюПяшчоту сваю бараніцьАд усіхІ ад сваёй сентыментальнасці.
* * * Трысцё, дрыжучы ў расе…
Трысцё, дрыжучы ў расе,Шаптала, як брату, посаху:Дуб любіць расці ў кажусе,Але з галавою босаю.Трымценне жыве ў трысці,Ды мне,Каб і ўсё адрынула,Да дуба не дарасціНі постаццю, ні чупрынаю.Іду я, іду я, дыНе выйду я з дна вады.Не веру вірастаму позяху.Табе хоць паскарджуся,Посаху…
* * * Пасля вайны…
Пасля вайныБыў самы багаты той,У каго быў бацька жывы.Маладзіцы рады быліХоць кавалку мужчыны.Новыя нараслі палыны,І можна быцьПры жывых бацьках сіратой.Прыгавор забыўся:Лепш першы хлеб аржаны,Чым другі палавы.Дзецяробы пайшлі ў бабылі.Ні ўчынак, ні хлеб учыніцьНяма рашчыны.
* * * Жыццё задумала…
Жыццё задумала,Як вандроўнікаў, насЗ прагнымі да небасхілу вачамі.Пагаварыць у дарозеЗдараецца час,Ды развітаццаЧасу няма звычайна.
* * * У краіну ценяў…
У краіну ценяўАдыходзяць сябры, як дрэвы.Толькі засеньНа зямлі нябачна трывае…Печ даўно адкурэла,Пасма дыму яшчэ жывая…
Наважыўся…
Наважыўся яблык упасці з галіны,Шапчу яму: «Падай…»Рашучасць трымаюць нябачныя ліны,Напятыя здрадай.Наважыцца,Значыць спакой свой шчырыКульнуць на вагу без развагі.Аблокі — як шалі,І зоркі — як гіры.Сад слухае ветравы сагі…
Аж
Смяецца цяпельца —Аж іскры з вачэй,А вецер пад пахі казычаДы полымя цвеліць:— Шугай высачэй!І змрокАж святлее з аблічча.
Чарната
Нахлынна ўсё палын бярэ ў палон.Да Бог шлях ад шчырых слёз разгруз.І ў чорны небасхонСмяецца лён —Апошні сінявокі беларус.
Неба
А Дамінічка просіць:— Нясі мяне, як неба.Хоць мне не давяраліНасіць яго,Па-ўшацкуБяру я коцы-боцыБлакіцінку, якуюВысокае паслалаРастанню на ўспамін.