Евангелле ад Мамы - Барадулін Рыгор
Читать онлайн книгу «Евангелле ад Мамы».
Евангелле ад Мамы - Барадулін Рыгор — читать книгу онлайн
Страница 8 из 40
Настройте размер и шрифт текста, включите тёмную тему для удобного чтения. Переходить между страницами можно стрелками внизу или сочетанием Ctrl + ← / →.
Страница 8 из 40
Беларусь, як далягляд, Далёкая, А хвароба блізкая такая. Радасць асцярожлівай палёўкаю У нару панурасці ўцякае. Ён няродны, Ён халодны спёкаю Бераг урасоленага Крыма. Дзе ты, слова крывічоў Высокае? Чым далей, яна мілей, Радзіма. І спяшаецца здалёк, Як сцежка вольная, Да паэта Гамана застольная: — А як пані ды ўдава Паехала па драва, Зачапілася за пень, Прастаяла цэлы дзень. Каб ня тыя панічы, Прастаяла б да начы, Каб ня тыя кавалеры, Прастаяла б да вячэры… З гаманы Пускаецца ў галоп паніч, А прыгожы, — як Юры святы. Аб карчы скакун збівае капыты, Да паэта Галяпуе з-пад Халопеніч. Маладзік узыдзе, Неба багну новячы, Матылёк, Як марная парада, ўецца. Сум-туга Максіма Багдановіча Лесуну ў сырым бары Перадаецца. Праз вякі будзе заўтрам Чорнае ўчора. Жыццё скранулася ў красавіку. Не знікнуць нікуды ад гора Ні няўклюдствам, ні спрытам. Нікому не быць ад бяды Ні ўбаку, Ні збоку. Бо жаху — Бацьку жуды Няма ні ўседу, ні ўлогу. Гарачым графітам З чацвёртага блока Што напісаць І куды? Толькі на неба. Богу. Грунвальд — курган і груган, Грунвальд — дзядоўнік і дзіда, Губы паганскім багам Крывіць ад здрады агіда. Грунвальд — след страху крывы, Грунвальд — адвага нямая, Грунвальд — крывіцкай крыві Голас, што змогі не мае. Бітвы трываляць народ — Прэсам, глухім да спагады, Трушчаць плямёнаў чарот, Смерцю карчуючы ляды, Каб узышла на раллі Вечнасці З ласкі Гасподняй Мова жаданай зямлі Зорнаю зводняй — Паходняй. Слава, Харугвы злічы — Пушчамі гневу пасталі! Мечы б’ючы, Крывічы Рэхам праверылі далі. Зрэшты, ляжаць чужакам Доле — Ваяцкая доля, Згадвае ўсім крыжакам Грунвальд — Зялёная воля. Запамінае восень слова Kalt Далёка йшчэ да белых падзяжоў. Надледзянелы з раніцы асфальт Прабіты пасашкамі капяжоў. Абцас дакладны Тут ступаў няраз, Брук, як свайго, дапытваў: — Was ist das? Калі са шпорай бот Ляцеў на фэст, Пыталіся прысады: — Co to jest? І каблучок, Пацокваючы смела, Вяз у асфальце спёкаю: — В чём дело? Гамаш з падэшваю Працёрта-мяккаю Ашчэраны Адно спрагае: — Дзякую! Горад — той жа гарод, Толькі лехі каменныя, І каменны пасеў, І каменны ўмалот. І адною каметаю Бласлаўляецца год. Вырай смуткам густым На зіму спасылаецца. Лебяда есць гарод. Горад чэзне, што дым, Бур’яном засяляецца. Як і некалі Рым. Каб варыва ў печы крычала, Кіпелі ў гаршках адгалоскі, Круціся круцей, Кружала! Ганчарства — занятак боскі. Ад смалякоў звечарэе У печы падземнай імгліца. У гліны свярбіць падчарэўе — Пачухай, ганчар, з правіцы. Нагой, у шкарпэтцы дранай Круці, як той бусел, кола. Самотна ў ганчарні цьмянай. І ў гліне ляжаць невясёла. Пячорныя, чорныя сілы Учэрняць светлую гліну. Счарнелыя небасхілы Паўторацца без адхлыну. Ганчарству — ўначэламу чарству Зайздросцяць світальныя чары. Ганчар, Прысягні штукарству — Напоўні чорныя чары! Збіраюся ў вушацкія мясціны… Не прасыхаюць там у сумным мосце Таксама, як і п’яніцы, масціны І па-старэчы бёрнам ломіць косці. Я думаю, Калі туды вярнуся, Сустрэне ўсё, як некалі, такое. І я ўсміхнуся Смела ў вочы скрусе, Схаваўшы смех, Як яблык, за шчакою… Я раскланьваюся са старымі, Бо не ведаю маладых, Як не ведаю, Хто са старых Мой паклон землякоўскі прыме… Бывала, калі прыязджаў раньком, На патэльні скварыліся скваркі, Як грэшныя душы ў пекле. Калі прыязджаў удзень, З бакоўкі на стол не спазняліся Паўднёвішняе малако У ручасціку з адтапарынаю губой І масла (каб не растаць ад радасці) У хустачцы з лісцінкі капуснай. Калі прыязджаў апоўначы, Грукаў у шыбіну цёмную, І зоркай каляднаю Пад столлю загаралася лямпачка, Гатовая загаварыць, Намучыўшыся ў цемрыве. Цяпер, калі б я ні прыязджаў, Сустракае То нясмелай яшчэ травою, То спасаўскім яблыкам, То здрыжэлым апошнім лістом, То ганарыстым снегам Вечная маміна хата. А мама сама не выйдзе. Завошта дагэтуль На сына ў крыўдзе? Я ведаю…
Паштоўка
Грунвальд
Алесю Марачкіну
Дарожная граматыка
* * * Горад — той жа гарод…
Чорныя чары
Збіраюся
У матчыным краі
Завошта?