Барадулін Рыгор
II
Ужо за парогам Мы, як за мяжой, I ў хаце сваей — У запеччы. Сваю не данёсшы, Паклажай чужой Дагодліва горбім плечы. Не гэтак сумленню, Як мулка спіне. Мы дома, Як у чужой труне. III
Хто мы? Адказаць павінны самі, Каб, і адышоўшы на клады, Прашумець дажджамі, Як лясамі. Хай за намі ўслед Растуць гады! Чужэнне
* * * Як і конь у даўнюю пару…
Вечар бацькавага вяза
* * * Як цяжка было данесці буханку…
* * * Вядома…
Маё паданне
Недарэмна
* * * Кроў марна баіцца праліцца…
Якушоўка
Каліновец